Рух па мосце цалкам спынілі, таксама абмежавалі працу чырвонай і зялёнай ліній метро.

Паўднёвы мост, ілюстрацыйнае фота
Расійскія вайскоўцы позна ўвечары 26 кастрычніка і ў ноч на 27 кастрычніка атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. У выніку абстрэлу адзін чалавек загінуў, яшчэ 10 атрымалі раненні.
Сярод цэляў расійскай атакі зноў быў адзін з ключавых мастоў праз Дняпро ў Кіеве — Паўднёвы мост. Пераправа і размешчаная на ёй інфраструктура метрапалітэна атрымалі пашкоджанні, паведамілі ў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. Рух па мосце цалкам спынілі, таксама абмежавалі працу чырвонай і зялёнай ліній метро.
Да гэтага Паўднёвы мост неаднаразова падвяргаўся расійскім ударам у пачатку кастрычніка.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары