Часовае спыненне агню звязана з правядзеннем у гэтым раёне гуманітарнай аперацыі.

Расійскія і ўкраінскія вайскоўцы дамовіліся спыніць агонь, каб у горад, які фактычна знаходзіцца на лініі фронту, змаглі заехаць гуманітарныя калоны з дапамогай, а тыя, хто хоча пакінуць Алешкі, маглі зрабіць гэта бяспечна.
Дамоўленасць аб рэжыме цішыні была дасягнутая на мінулым тыдні пры пасярэдніцтве жонкі прэзідэнта ЗША Меланіі Трамп і Папы Льва XVI, які папрасіў аб гэтым падчас асабістых тэлефонных размоў з прэзідэнтамі Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным.
Алешкі, акупаваныя расійскімі войскамі, знаходзяцца на левым беразе Дняпра, насупраць Херсона, які кантралюецца УСУ і размешчаны на правым беразе. Кіеў і Масква абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах горада і заяўляюць пра гуманітарную катастрофу. Дастаўляць прадукты харчавання яго жыхарам вельмі складана, піша Бі-бі-сі.
Паводле звестак валанцёраў, на восень 2026 года ў Алешках застаецца каля паўтары тысячы чалавек, у тым ліку прыкладна 40 дзяцей. Калі ўлічваць суседнія вёскі, колькасць жыхароў складае каля шасці тысяч чалавек, сярод якіх прыкладна 200 дзяцей.
Каментары