Свет1212

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў

Узлом можа стаць найбуйнейшым у гісторыі.

Фота: Cheng Xin/Getty Images

Уночы 30 кастрычніка невядомыя ўзламалі найбуйнейшую біржу Binance і перавялі сабе мільярды даляраў у крыптавалюце. Паводле інфармацыі самой платформы, страты могуць перавысіць $6 млрд. Калі гэтыя ацэнкі пацвердзяцца, узлом стане найбуйнейшым у гісторыі, паведамляе РБК.

Паводле папярэдніх звестак расследавання, зламыснікі скампраметавалі асабісты ноўтбук аднаго з інжынераў DevOps. Гэта дазволіла хакерам атрымаць доступ да сэрвіснага кантэйнера ды ініцыяваць несанкцыянаваныя транзакцыі для вываду сродкаў. Пры гэтым кампанія не выявіла прыкмет выцеку закрытых ключоў (private keys) ад крыптакашалькоў.

DevOps — папулярная метадалогія, прызначаная для аптымізацыі працоўных працэсаў і павышэння прадукцыйнасці кампаній. Яна заснаваная на шчыльным узаемадзеянні распрацоўшчыкаў, тэстараў і іншых IT-спецыялістаў у камандзе.

Спецыяліст DevOps наладжвае серверы, воблачную інфраструктуру, аўтаматызацыю і сочыць за стабільнай працай праграм.

«Мы не выявілі ніякіх доказаў выцеку закрытых ключоў крыптакашалькоў», — заявіла кампанія.

Binance паабяцала апублікаваць падрабязную тэхнічную справаздачу пасля завяршэння расследавання і праверкі ўсіх абставін інцыдэнту. Маштаб наступстваў кампанія ацаніла прыкладна на $6,3 млрд. Разам з партнёрамі з блокчэйн-індустрыі Binance удалося замарозіць каля $3 млрд закранутых актываў непасрэдна ў блокчэйне.

Крыптабіржа заявіла, што кампенсуе ўсе страты за кошт фонду SAFU (Secure Asset Fund for Users — фонду бяспекі актываў карыстальнікаў).

«Сродкі карыстальнікаў знаходзяцца ў бяспецы», — падкрэслілі ў кампаніі. Пасля ліквідацыі наступстваў інцыдэнту біржа таксама мае намер апублікаваць абноўленую справаздачу аб рэзервах.

Заснавальнік Binance Чанпэн Джаа пацвердзіў узлом біржы і заявіў, што сродкі карыстальнікаў знаходзяцца ў бяспецы.

Паводле яго слоў, Tetherі Circle аператыўна замарозілі актывы на суму каля $971 млн і $823 млн адпаведна.

Кіраўнік SpaceX Ілан Маск адрэагаваў на паведамленне пра ўзлом найбуйнейшай крыптабіржы Binance фразай пра праграмную ўразлівасць.

«Кожны дзень — нулявы дзень», — напісаў бізнесмен у сацыяльнай сетцы X.

Каментары12

  • Indrid Cold
    30.10.2026
    Прагрэў ложаў скончыўся - прыйшоў час сабіраць ураджай :)
  • Джун
    30.10.2026
    Сейчас любой ИИ лучше девопса.
  • 453543
    30.10.2026
    Крыптавалюта гэта інфармацыя, нават не золата, срэбра, ці бумага з хлопка, якія можна патрымаць у руках. Яна існуе толькі як запіс на кампутарных носьбітах і ў галавах людзей, якія ў гэта веруць (гэта як бог, які існуе, і ўсё на гэтым, якія могуць быць для гэтага доказы?). Укралі, а уладальнікі нават не заўважылі, як адны адзінкі-нолікі на дысках змяніліся на другія? Нарысуюць яшчэ тых нолікаў, у чым праблема? Галоўнае ў што-та верыць: у Будду, у Хрыста, у Камунізм, у Крыпту.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць