Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары, у выніку якіх былі знішчаныя два расійскія знішчальнікі Су-34, а таксама пашкоджаная пускавая ўстаноўка ракетнага комплексу «Іскандэр».

Паводле слоў Зяленскага, пра вынікі аперацыі яму далажылі нядаўна. Ён падзякаваў украінскім вайскоўцам за дасягнуты вынік.
Раней Вайскова-марскія сілы Узброеных сіл Украіны паведамілі, што паразілі два расійскія самалёты Су-34 на аэрадроме Марынаўка ў Валгаградскай вобласці Расіі. Для атакі выкарысталі берагавы ракетны комплекс «Нептун».
25 кастрычніка крылатыя ракеты таксама нанеслі ўдар па заводзе «Энергія» ў горадзе Ялец Ліпецкай вобласці Расіі. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці батарэй для ракетных комплексаў «Іскандэр» і «Кінжал».
Раней Сілы абароны Украіны таксама паведамлялі пра паражэнне рамонтнай базы ракетных комплексаў «Іскандэр-М» у Курскай вобласці Расіі.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
[Зрэдагавана]