Грамадства

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У чацвер нашы суайчыннікі па ўсім свеце правялі акцыі ў памяць па знішчаных у часы сталінскіх рэпрэсій пісьменніках і дзеячах культуры.

У Вільні прайшла памятная акцыя «Ноч расстраляных паэтаў», запачаткаваная ў 2017 годзе ў Курапатах. Сярод выступоўцаў былі былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч — ініцыятар першай такой акцыі ў Курапатах, медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў, а таксама намесніца кіраўніка Беларускай рады культуры Надзея Гарэцкая, беларускі тэатар VARTA, адзін з падпісантаў Акта аб аднаўленьні незалежнасці Літвы Эмануэліс Зінгерыс, піша Радыё Свабода.

Фота з акцыі ў Вільні: Радыё Свабода
Зачытванне імёнаў расстраляных пад гукі звону
Гурт традыцыйнай беларускай песні «Барана» выконвае народны духоўны спеў «Вылецела душа з цела»
Андрэй Аляксандраў
Зміцер Дашкевіч
Этнацэнтар «Світанак», дзіцячы фальклёрны калектыў «Пацеркі», кіраўнік Марына Струнеўская. У іхным выкананні прагучаў верш Юлія Таўбіна «Люблю я край, дзе вечары…», песня «Ой, маменька, прыйшла восень раненька», верш Міхася Чарота «Жывыя акорды», песня «Як заржэць жа сівы кося на брадзе»
Прамова Надзеі Гарэцкай, намесніцы кіраўніка Беларускай Рады культуры
Літоўскі палітык, дэпутат Сеймаі, адзін з падпісантаў Акта аб аднаўленні незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 году, абаронца дэмакратыі і правоў чалавека — Эмануэліс Зінгерыс
Беларускі тэатар VARTA, створаны ў Вільні пры тэатральнай школе пад кіраўніцтвам актрысы і рэжысёркі Наталлі Лявонавай. Урывак з паэмы «Кастусь Каліноўскі» Анатоля Вольнага
Кіраўнік беларускай царквы ў Вільні Георгій Рой

У Беластоку жалобная акцыя прайшла каля консульства Беларусі.

Фота з акцыі ў Беластоку прадастаўлена ўдзельнікамі
Кацярына Ваданосава

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец112

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

«Негр вырашае, як паводзіць сябе карэнным беларусам?» Былая палітзняволеная Вішняк наехала на Алану Гебрэмарыям61

У Мінску каля «Беларусьфільма» пачалі будаваць жылы комплекс4

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец112

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць