Польшча ўключыла ў спіс «непажаданых асоб» 2300 грамадзян Беларусі
Гаворка ідзе пераважна пра мігрантаў, затрыманых пасля незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Фота: nadodrzanski.strazgraniczna.pl
У пералік замежнікаў, знаходжанне якіх у Польшчы прызнана непажаданым, уключаны 40 971 чалавек, паведамляе Reform.news.
За дзевяць месяцаў гэтага года спіс папоўніўся 19 738 асобамі. У асноўным у яго ўключаюць людзей у сувязі з учыненнем крымінальных злачынстваў.
Больш за ўсё ў спісе грамадзян Украіны — 14,3 тыс. чалавек. Далей ідуць грамадзяне Грузіі (больш за 4 тыс.), Расіі (больш за 3,5 тыс.) і Беларусі (больш за 2,3 тыс.). На пятым месцы — грамадзяне Сірыі (1477 чалавек).
Гаворка ідзе пераважна пра мігрантаў, затрыманых пасля незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
Каментары
Ці спасылку на спісы непажаданых асоб. Ці ёсць сярод іх такія, як Анжаліка Мельнікава? Ці хоць хтосьці з кдбшнікаў ці мянтоў ці іншых карнікаў рэжыма?
14,3 тыс. украінцаў і 2,3 тыс беларусаў.
На кожныя 6 украінцаў 1 беларус.