Грамадства

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які пашырае паўнамоцтвы абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарвыканкама ў сферы будаўніцтва. Змены тычацца аб’ектаў, якія прызнаныя такімі, што маюць першачарговае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Дакумент уносіць карэктывы ва ўказ № 266 ад 2 ліпеня 2025 года. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам атрымаюць права сваімі рашэннямі дазваляць закупкі ў дзяржаўных арганізацый з адной крыніцы не толькі за бюджэтныя сродкі, але і за ўласныя грошы заказчыкаў.

Таксама мясцовыя ўлады змогуць дазваляць высяканне дрэў і кустоў з наступным продажам нарыхтаванай драўніны, а таксама размяшчэнне аб’ектаў на тэрыторыі рэгіёнаў з адступленнем ад зацверджанага праекта дэталёвага планавання.

Яны атрымаюць права дазваляць заказчыкам і забудоўшчыкам самастойна атрымліваць тэхнічныя ўмовы для інжынерна-тэхнічнага забеспячэння аб’ектаў. Акрамя таго, забудоўшчыкам змогуць дазваляць выкарыстоўваць вырабленыя ў заводскіх умовах модульныя збудаванні без распрацоўкі праектнай дакументацыі.

Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам таксама змогуць вызначаць радовішчы карысных выкапняў, у тым ліку пяску і жвіру, дзе дазваляецца здабыча матэрыялаў для будаўніцтва. Пры гэтым афармленне дакументаў на адвод зямельных участкаў будзе адбывацца паралельна.

Яшчэ адно новаўвядзенне дазваляе мясцовым уладам вызначаць заказчыкаў, якія будуць распрацоўваць праекты дэталёвага планавання тэрыторый за ўласныя сродкі. Раней такія работы фінансаваліся выключна з бюджэту.

Каб паскорыць прыняцце рашэнняў адносна праектавання і будаўніцтва першачарговых аб’ектаў, іх больш не трэба будзе ўзгадняць з Саветам Міністраў.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2027 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць