У сярэдзіне верасня Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных пачаў пазапланавую праверку ТАА «Кампанія Тэз Тур» пасля хакерскай атакі на яе сайт. Як праходзіць праверка, Office Life спытаў у намесніцы дырэктара Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Іны Леўс падчас дзелавога форуму «Права. Тэхналогіі. Адказнасць».

Нагадаем, увечары 15 верасня беларускі сайт міжнароднага тураператара Tez Tour пры адкрыцці пачаў выдаваць памылку. Пры гэтым на ім з'яўлялася заглушка з паведамленнем, што рэсурс узламаны. У кампаніі падкрэслівалі, што прыкметаў уцечкі даных турыстаў і партнёраў не выяўлена. Сайт доўгі час быў недаступны, але цяпер яго праца ўжо адноўленая.
Як удакладніла Іна Леўс, праверка яшчэ не завершаная.
«Кампанія кажа, што ўцечкі не было. Але была яна ці не — менавіта гэта і з'яўляецца прадметам праверкі», — сказала прадстаўніца НЦЗПД.
Яна дадала: пытанне ў тым, што даныя кампаніі, як і ў многіх аператараў у нашай краіне, захоўваюцца за мяжой. Таму спецыялістам цяпер трэба высветліць, ці магла адбыцца ўцечка як у нас, так і за мяжой.
Каментары