Свет1212

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп

Ілан Маск, уладальнік кампаніі SpaceX, якая кіруе спадарожнікавай сістэмай сувязі Starlink, заявіў, што яе выкарыстанне абмежавана цывільнымі і абарончымі задачамі. Паводле яго слоў, прымяняць Starlink для наступальных ваенных дзеянняў было б некарэктна для камерцыйнай кампаніі.

Ілан Маск і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Julia Demaree Nikhinson

Гэта першы каментар Маска пасля з'яўлення паведамленняў пра адключэнне Starlink на прыладах, якія рухаюцца з хуткасцю больш за 160 км/г. Абмежаванні закранулі, у прыватнасці, украінскія беспілотнікі.

Маск адказаў на допіс былога міністра абароны і экс-міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава. Той падзякаваў прадпрымальніку і паведаміў, што сувязь Starlink на хуткасцях да 160 км/г пачала аднаўляцца. Фёдараў таксама падкрэсліў важнасць поўнага зняцця хуткасных абмежаванняў для Starshield.

Starshield — гэта абароненая спадарожнікавая сетка SpaceX, прызначаная для вайсковых і дзяржаўных патрэб. Украінскія чыноўнікі паведамлялі, што новыя хуткасныя абмежаванні з'явіліся менавіта на тэрміналах гэтай сістэмы.

Маск патлумачыў, што Starshield належыць ураду ЗША і кіруецца ім. Таму любыя абмежаванні хуткасці або выкарыстання гэтай сеткі вызначаюцца амерыканскімі вайскоўцамі і ў канчатковым выніку прэзідэнтам ЗША. У адрозненне ад яе, Starlink з'яўляецца камерцыйным сэрвісам, якім валодае і кіруе SpaceX.

Каментары12

  • Дрэды
    14.10.2026
    ...калі ты такі мільярдэр і вось гэтае ўсё вакол цябе,то ты,выпаўзаючы з сваіх нор,мусіш і выглядаць адпаведна:паголены,пастрыжаны і прычасаны;вузел гальштука павінен быць ідэальна падцягнуты,зь якога б ракурсу не здымаў яго фатограф-папарацы;ўласную міміку таксама трэба кантраляваць,а то зморшчыўся,як той тыпок пад метам на Кенсінгтоне...Цьху на абадва вашыя палацы!)))))))
  • бабруйчанін
    14.10.2026
    )))) Адказ Ілоны на папярэдні мой камент аб парушэнні дамовы прапісанай і праплаченнай )) Гэта вам ні " будапештскі мемарандум"
    Мне падаецца " не корэктно" выкарыстоўваць для наступальных аперацый як адказ ні прыме ніводны суд Парушэнне Дамовы будзе прыгавор
    Наконт " пентагонаўскай часткі" ???
    Таксама есць наступства але больш жорсткія гэта Кангрэсенат фбцру...калі у Штатах яшчэ нешта працуе
    Нажаль жыцця ні павернешь
  • Ахаха
    14.10.2026
    Буферная зона будет по россии проходить. Вернее по той части остатка россии

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі15

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ12

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action4

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

У Егіпце сто гадоў захоўваўся «не той кракадзіл». Аказалася, што гэта асобны від, якога навука не ведала

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі15

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць