Рашэнне прынялі пасля інцыдэнту на латвійска-беларускай мяжы, калі ўзброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, і на фоне сігналаў пра магчымую мабілізацыю ў Расіі.

Пра прыцягненне арміі паведаміў міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацелінас, піша LRT. Паводле яго, людзі, якія не захочуць трапіць пад магчымую мабілізацыю ў Расіі, могуць спрабаваць незаконна перасекчы мяжу.
Падставай для ўзмацнення аховы стаў таксама інцыдэнт на мяжы Латвіі з Беларуссю. Паводле Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, група з прынамсі 20 мігрантаў спрабавала незаконна перасекчы мяжу. Іх суправаджалі ўзброеныя людзі ў масках.
Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам, заклікалі мігрантаў рухацца ў бок Латвіі і падштурхоўвалі іх да мяжы.
Праз некалькі гадзін людзі ў масках праніклі на латвійскую тэрыторыю. Яны пашкодзілі электраразмеркавальны шчыт і скралі камеры відэаназірання. Да прыбыцця памежнага нарада парушальнікі вярнуліся ў Беларусь.
Кацелінас назваў прыцягненне вайскоўцаў прэвентыўнай мерай, якая павінна дапамагчы прадухіліць падобныя здарэнні.
Каментары