Нямецкая партыя ХДС абмяркоўвае змену курсу пасля серыі паражэнняў на выбарах
Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%.

Кіраўніцтва нямецкая партыі ХДС сабралася ў Берліне на двухдзённую нараду пасля серыі няўдалых для партыі зямельных выбараў і падзення рэйтынгу, паведамляе Bild.
Прэм’ер-міністры ад ХДС, паводле крыніц выдання, патрабуюць ад Фрыдрыха Мерца змен у палітыцы — ад узмацнення міграцыйнага курсу да адмовы ад новых падаткаў і больш жорсткіх мер супраць арганізаванай злачыннасці. Сам Мерц, паводле даных Bild, мае намер настойваць на бюджэтнай эканоміі і дамагацца падтрымкі свайго курсу ўнутры партыі.
Яшчэ адна спрэчная тэма — стаўленне да «Альтэрнатывы для Германіі». Намеснік старшыні ХСС Манфрэд Вебер заклікаў адмовіцца ад ранейшай формулы «або мы, або яны», хоць супрацоўніцтва з АдГ па-ранейшаму выключае. Іншыя прадстаўнікі ХДС, наадварот, намагаюць на захаванні выразнага дыстанцавання ад партыі.
Дадатковы ціск на Мерца ўзмацніў былы кіраўнік ХСС Хорст Зеехофер, які заявіў, што нявыкананыя перадвыбарчыя абяцанні прывялі да «маштабнай страты даверу». Нягледзячы на гэта, у свежым апытанні INSA саюз ХДС/ХСС трохі аднавіўся — з 18% да 19%, у той час як АдГ застаецца на ўзроўні 30%.
Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра
«Альтэрнатыва для Германіі» ў новаабраным ландтагу Саксоніі-Анхальт адразу ж запатрабавала спыніць падтрымку Украіны і адмяніць санкцыі супраць Расіі
Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы
Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%
Каментары
Все мужики будут голосовать за хдс,так как их станет меньше,а чего мало,то стоит дорого.