Вайна1717

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

У ноч на 11 кастрычніка дроны атакавалі дата-цэнтр «Яндэкса» ў расійскім Уладзіміры. Яго праца цалкам спынілася. Карыстальнікі ў некалькіх краінах, у тым ліку Беларусі, паведамляюць пра масавыя збоі ў працы сэрвісаў. У Беларусі немагчыма выклікаць таксі. Гэта ўжо трэці дата-цэнтр кампаніі, атакаваны за чатыры дні.

Пасля атакі дронаў на чарговы дата-цэнтр карыстальнікі сэрвісу не могуць замовіць таксі ў Маскве, Пецярбургу, Екацярынбургу, Уладзівастоку і іншых расійскіх гарадах. Памылкі пры выкліку машыны ўзнікаюць таксама ў Казахстане, Арменіі і Сербіі. Немагчыма выклікаць таксі сэрвісу і ў Беларусі.

Кіроўцы паведамляюць, што не могуць увайсці ў свае акаўнты, а ў тых, у каго праграма яшчэ працуе, збілася навігацыя. Пасажырам паказвае, што свабодных машын няма.

Паводле канала «Осторожно, новости», перастаў працаваць дадатак «Яндекс Про», якім карыстаюцца таксісты і кур’еры. Збоі закранулі і ўнутраныя праграмы супрацоўнікаў падтрымкі.

Чытачы ASTRA таксама скардзяцца на недаступнасць дадаткаў Fix Price і «Магніт». Праз збой у «Яндекс Pay» частка карыстальнікаў паведамляе пра праблемы з доступам да сваіх грошай.

Атакаваны дата-цэнтр знаходзіцца ў мікрараёне Энергетык. ASTRA вызначыла месца пажару па фотаздымках, дасланых чытачамі. Паводле відавочцаў, дымам завалакло Ленінскі раён Уладзіміра.

«Яндэкс» пацвердзіў, што інфраструктура дата-цэнтра пашкоджаная ў выніку атакі беспілотнікаў, а яго праца цалкам спыненая. Паводле кампаніі, пацярпелых няма. Спецыялісты ацэньваюць шкоду; тэрмінаў аднаўлення пакуль не называюць.

Губернатар Уладзімірскай вобласці Аляксандр Аўдзееў паведаміў, што пасля атакі адключыліся дзве падстанцыі, якія забяспечваюць электрычнасцю пяць тысяч жыхароў. З найбліжэйшых да атакаванага аб’екта дамоў эвакуявалі людзей. Паводле яго, разбурэння жылых дамоў удалося пазбегнуць.

Гэта трэцяя атака на дата-цэнтры «Яндэкса» за апошнія дні. 8 кастрычніка быў атакаваны аб’ект у Сасаве Разанскай вобласці, 9 кастрычніка — у Калузе. Пасля гэтых удараў кампанія таксама паведамляла пра пашкоджанні і перабоі ў працы сэрвісаў.

Каментары17

  • Тройна
    11.10.2026
    Выдатная навіна. Няхай усе хатаскрацнікі ў Беларусі застануцца без працы.
  • Буча
    11.10.2026
    Пользовался сейчас ради проверки - все работает. Что они там "повредили" хз )) Очередная утка ?
  • Бывае
    11.10.2026
    Ууу, яндэкс

    Заказывайце таксі ў шэфа, яно не патрабуе замежнага чабурнету.

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры17

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры17

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць