Грамадства1111

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы

Зарэгістраванае ў Мінску ТАА «СьераЛіма» прапануе 10 вакансій кіроўцаў таксі на партале Дзяржаўнай службы занятасці. Пры гэтым у аб’яве адной з абавязковых умоў працаўладкавання пазначана валоданне туркменскай мовай («у дасканаласці або носьбіт»), заўважыла выданне «Позірк».

Скрыншот: сайт Дзяржаўнай службы занятасці

Пры гэтым заробак патэнцыйным кандыдатам прапануецца невялікі: ад 1000 да 1200 рублёў.

Дырэктарам ТАА» СьераЛіма», як адзначана, з’яўляецца Сапармырат Гурбанаў. Кампанія зарэгістраваная 9 красавіка 2025 года, яе асноўны від дзейнасці — таксі.

Паводле звестак МУС на сакавік гэтага года, грамадзяне Туркменістана складалі амаль палову ўсіх працоўных мігрантаў у Беларусі (48%, 23 050 чалавек). Далей ішлі грамадзяне Расіі (10%, 4677), Украіны (9%, 4389), Узбекістана (7,5%, 3618), Кітая (7%, 3438).

Каментары11

  • Малик
    10.10.2026
    Рабов набирает. А цены соответственные будут?
  • Ян
    10.10.2026
    Во да чаго давеў лукашызм, што ўжо веданне туркменскай патрэбна, але не беларускай.
  • Янка
    10.10.2026
    А гэта цікавы ход, каб пазбавіцца чужынцаў на нашай зямлі: праца толькі тым, хто дасканала валодае беларускай мовай....

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос22

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос22

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць