Свет11

У Туркменістан цяпер можна паехаць па электроннай візе і без абавязковага запрашэння

З 1 кастрычніка Туркменістан увёў электронныя турыстычныя візы і адначасова адмяніў патрабаванне абавязковага афіцыйнага запрашэння для замежных турыстаў, паведаміў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Цяпер дзейнічаюць электронная турыстычная віза e-TU, бізнэс-віза і гуманітарная віза. Звычайна аформіць яе можна на працягу сямі працоўных дзён. Пры тэрміновым афармленні візу выдаюць за тры дні, а экспрэс-візу можна атрымаць за 24 гадзіны. Кошт залежыць ад тыпу візы і тэрміну яе афармлення.

Раней іншаземцам для наведвання Туркменістана неабходна было мець афіцыйнае запрашэнне, зацверджанае міграцыйнай службай краіны. Для яго атрымання турыстам даводзілася звяртацца да мясцовай ліцэнзаванай турыстычнай кампаніі. Цяпер такое запрашэнне больш не патрабуецца.

Яшчэ раней, з красавіка 2026 года, у Туркменістане спрасцілі і міграцыйны ўлік замежнікаў, перавёўшы яго ў электронны фармат. Калі іншаземец плануе знаходзіцца ў краіне больш за тры працоўныя дні, інфармацыю пра месца яго знаходжання праз інтэрнэт можа падаць як бок, які прымае, так і сам турыст. На некаторых памежных пунктах прадугледжаная магчымасць імгненнай рэгістрацыі з выкарыстаннем біяметрыі.

Такім чынам, за апошні час Туркменістан істотна спрасціў некалькі працэдур, звязаных з уездам і знаходжаннем у краіне замежных турыстаў.

Лібералізацыя туркменскага турыстычнага заканадаўства адбываецца на фоне ініцыятыў суседніх краін па стварэнні агульнай турыстычнай прасторы ў Цэнтральнай Азіі.

У прыватнасці, Узбекістан актыўна прасоўвае ідэю «Турыстычнага кальца Цэнтральнай Азіі». Адзін з магчымых камбінаваных маршрутаў праз Узбекістан і Туркменістан можа выглядаць так: Хіва — Куня-Ургенч — Ашхабад — Мары і старажытны Мерв, якія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, — Бухара.

Для Туркменістана гэта стварае магчымасць далучыцца да ўжо наяўнай плыні падарожнікаў, якія наведваюць краіны рэгіёна па маршрутах, звязаных з Вялікім шаўковым шляхам.

Акрамя таго, цяпер абмяркоўваецца канцэпцыя «цэнтральнаазіяцкага Шэнгена» — адзінай візы, якая дазволіла б наведваць некалькі краін рэгіёна. Туркменістан пакуль афіцыйна не пацвердзіў свой удзел у гэтым праекце, аднак запуск уласнай электроннай візы разглядаецца як важны сігнал яго гатоўнасці да большай інтэграцыі ў агульную турыстычную прастору Цэнтральнай Азіі.

Каментары1

  • Федзя
    07.10.2026
    Ну наконец что прикоснусь к мудрости Рухнамы!🤭👍

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць