Ежа

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

З набліжэннем лістапада выбар на рынках сталіцы паступова змяншаецца. Але ўсё яшчэ можна знайсці нават беларускія летнія ягады, піша Tochka.by.

Гародніны на рынку ўсё яшчэ хапае, аднак цэны на яе патроху растуць. Напрыклад, у сярэднім агуркі каштуюць ад трох рублёў за кіло. Але дзе-нідзе цэны на «адборныя, самыя лепшыя, фермерскія» ужо сягаюць 25 рублёў.

Аднак можна знайсці танныя памідоры на закаткі — ад 1,5 рубля за 1 кг. Але іх усё менш: сярэдняя цана на добрыя таматы — ад 5.

Баклажаны каштуюць 4—8 рублёў за 1 кг. Крыху падаражэў перац, за які просяць 3—12 рублёў.

З добрых навін: бульба пакуль трымае цэны на ранейшым узроўні: 0,79—4 рублі за кіло.

Капуста прадаецца па 0,8—3. На цыбулю цана стартуе ад 2,5 рубля. Морква каштуе 1—5 рублёў, буракі — 2,5—4,5 рубля.

Часнык абыдзецца ад 10 да 20 рублёў за 1 кг.

Зеляніна даражэе: калі пералічыць на кілаграмы, то самыя простыя варыянты абыдуцца па 15—20.

У продажы яшчэ ёсць кукуруза па 2,5—4,9 рубля за 1 кг.

Грыбоў няшмат, і цэны на іх трымаюцца. Белыя каштуюць 80—100 рублёў за кіло, апенькі — 20, лісічкі — 13,9—17 рублёў, шампіньёны — 8—12.

Аранжавы хіт сезона — гарбуз — абыдзецца ў 3—6 рублёў за 1 кг.

Усё яшчэ выгадна купляць вінаград — ад 3,9 рубля за кіло. Ёсць танныя бананы па 2,9—5 рублёў.

З добрых прапаноў — яблыкі. Яны каштуюць 1—4 рублі за 1 кг. Танных груш мала: лепшая цана — 4,9 рубля, але яны выглядаюць крыху «падгуляўшымі». Сярэдняя ж цана — 7—8 рублёў за кіло.

Апельсіны каштуюць 3,8—15 рублёў, лімоны — 5,5—14,9.

Кавуны даражэюць — ужо 2,9 рубля за кіло. Дыні таксама растуць у цане — цяпер па 5,9—7,5 рубля.

Усё больш хурмы. Самая простая каштуе ўсяго 4 рублі за 1 кг, ёсць і для знатакоў — па 15.

Імпартныя буякі абыдуцца ў 39—100 рублёў за 1 кг. Яшчэ можна знайсці беларускія клубніцы. Самыя танныя — па 16,9, адборныя — па 45.

На рынку паступова ўсё менш сакавітых фруктаў, і яны даражэюць. З добрых прапаноў — яблыкі, хурма, вінаград і бананы.

А вось кавуны і дыні ў краме танней.

Таксама ўсё больш прывозяць імпартных ягад — беларускія паступова адыходзяць.

Сканчаюцца і фермерскія агуркі. Усё менш таматаў, баклажанаў і перцаў на закаткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы52

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы52

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць