Свет22

Вытворца легендарнага рыжскага бальзаму можа збанкрутаваць

Завод легендарнага рыжскага бальзаму сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі. Адной з прычын стала падзенне спажывання алкаголю.

Рыжскі бальзам. Фота: вытворца

Акцыянеры латвійскага вытворцы алкагольных напояў Amber Latvijas balzams на сходзе ў пачатку лістапада збіраюцца разгледзець пытанне пра далейшую дзейнасць кампаніі і магчымае ініцыяванне працэдуры неплатаздольнасці, піша Office Life.

Вытворца легендарнага рыжскага бальзаму сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі праз праблемы на ўнутраным і вонкавым рынках. Адной з прычын стала падзенне спажывання алкаголю. Асабліва моцна ўпалі продажы рыжскай прадукцыі на Кіпры, які з’яўляецца галоўным рынкам збыту для завода.

Таксама на сітуацыю паўплывала павышэнне ставак акцызаў, якія зрабілі алкаголь у Латвіі адным з найбольш дарагіх у ЕС.

У выніку ў першым паўгоддзі гэтага года абарот прадпрыемства скараціўся на траціну і склаў 24,6 млн еўра. Пры гэтым паведамляецца, што запазычанасць вытворцы па падатках перавысіла 28 млн еўра.

З мэтай аптымізацыі вытворчасці кампанія ўжо перанесла частку плошчаў у Літву, дзе цяпер вырабляюць шампанскае гэтага брэнда.

Каментары2

  • Satan
    11.10.2026
    Дык яго паспрабуй у Польшчы яшчэ знайдзі. Пра бедронку не кажу, але ў розных сетках з’вяртаў увагу, мабыць толькі ў аўшане не шукаў, зрэдку там бываю. А я бы яго накаціў)
  • імя
    11.10.2026
    Шкада, вядома, але і ў Нямеччыне зачыняюцца броварні са шматвяковай гісторыяй. Цяпер сярод падрастаючага пакалення модна не піць алкаголь, не ведаю, на жаль, ці на шчасце.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць