Ілан Маск падтрымаў крытыку Уладзіміра Зяленскага з боку Дональда Трампа. Амерыканскі мільярдэр заявіў, што прэзідэнт Украіны зайшоў занадта далёка і краіне час атрымаць новага кіраўніка.

Маск пакінуў некалькі каментароў у сацсетцы X.
«Зяленскі зайшоў занадта далёка», — напісаў Маск, каментуючы відэа, на якім Трамп сцвярджае, што ўкраінскія ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах ствараюць праблемы з палівам для свету.
У іншым каментары мільярдэр заявіў: «Я згодны, настаў час Украіне атрымаць новага лідара».
Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што той нібыта мог шмат разоў спыніць вайну, але вырашыў гэтага не рабіць.
Гэтыя заявы прагучалі пасля таго, як 9 кастрычніка Трамп паведаміў пра размову з Уладзімірам Пуціным і дамоўленасць аб пастаўках дызельнага паліва з Расіі.
Зяленскі рэзка раскрытыкаваў гэтае рашэнне. Паводле яго, зняцце санкцый дасць Расіі дадатковыя мільярды на працяг вайны. Ён таксама заявіў, што ўкраінскую дэлегацыю на перамовах у ЗША выкарыстоўваюць як прыкрыццё для дамоўленасцяў Трампа з Пуціным.
Пры гэтым памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што ў размове з Трампам Пуцін адкінуў магчымасць мірных перамоў і пацвердзіў намер працягваць баявыя дзеянні да дасягнення ўсіх сваіх мэтаў.
Каментары
[Зрэдагавана]
[Зрэдагавана]