У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой
Сярод ахвяр страляніны ў горадзе Эры ў Пенсільваніі — цяжарная жанчына і двое дзяцей. Паводле паліцыі, восем з дзевяці загінулых, уключаючы нападніка, былі членамі адной сям’і.

Страляніна адбылася ўвечары 9 кастрычніка ў доме на Пэры-стрыт. Як паведамляе Reuters са спасылкай на паліцыю, 45‑гадовы мужчына забіў восем чалавек, пасля чаго, паводле папярэдніх звестак, застрэліўся. Яго імя пакуль не раскрываюць.
Начальнік паліцыі Эры Рык Лора расказаў, што нападнік спачатку зайшоў у дом, а затым выйшаў на вуліцу і застрэліў дзвюх жанчын, якія ў гэты час прасілі дапамогі ў суседзяў.
Паліцыянты знайшлі нападніка на другім паверсе дома. Ён ужо быў мёртвы.
Паводле Лоры, восем з дзевяці загінулых былі членамі адной сям’і, яшчэ адзін — сябрам сям’і. Матыў забойстваў пакуль не ўстаноўлены.
Паводле звестак Gun Violence Archive, паведамляе Reuters, сёлета ў ЗША адбылося больш за 400 масавых стралянін. Улічваюцца выпадкі, калі агнястрэльныя раненні атрымалі не менш за чатыры чалавекі, без уліку нападніка.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары