Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру
Гродзенская пенсіянерка заявіла ў міліцыю, што з яе кватэры скралі буйную суму. Высветлілася, што яна сама надзейна схавала зберажэнні, але забыла куды.

Пенсіянерка патэлефанавала ў Ленінскі РАУС Гродна і паведаміла пра знікненне грошай. Міліцыянеры прыехалі да яе, агледзелі кватэру і не выявілі прыкмет крадзяжу, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Яны пачалі шукаць зберажэнні. Схованку знайшлі сярод хатніх рэчаў, пасцельнай бялізны і газет. У ёй ляжалі купюры па 50, 100 і 200 рублёў.
Агульную суму знойдзеных грошай міліцыя не назвала.
Каментары
ну не прайшла пані пенсіянерка кастынг на карупцыянерку.
От гэты пан прайшоў два гады таму
https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/345259#startcomments
і то неяк сціпла выглядае, калі верыць вар'яту-каментару IL 08.10.2026 пад вышэйзгаданым артыкулам 2-х гадовай даўнасці.
Неяк страшна не за новага ідэалага
https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/406302
а проста так - за сябе.
Пайду лепей грошы схаваю.