Грамадства22

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»

«Часам сам у шоку, калі расказваю жарты на іншай мове і людзі смяюцца. Стаю такі і думаю: «Вы што, рэальна мяне разумееце?».

Павел Радзевіч. Фота з яго інстаграма

Беларускі стэндапер Павел Радзевіч пахваліўся ў Threads, што ўдзельнічаў у польскай «Бітве комікаў» і перамог: «Шоу, у якім гледачы выбіраюць самага смешнага коміка вечара і ён забірае грошы. І я перамог! У чужой краіне і на чужой мове. Калі вы ўсведамляеце маштабы гэтай падзеі, можаце парадавацца разам са мной». 

У Польшчы зараз ідзе ўжо трэці сезон праекта. Ён праходзіць у розных гарадах краіны. Павел удзельнічаў у «Бітве комікаў», якая адбылася ў Седльцы. Найлепшага стэндапера выбіраюць гледачы — менавіта іх галасаванне вырашае лёс грашовага прызу. 

У каментарах беларусы захапляюцца комікам — асабліва праз тое, што Павел змог пераадолець моўны бар'ер, а шмат для каго з беларусаў за мяжой гэта праблема.

Ён жа прызнаецца, што для перакладу жартаў на польскую ўсё яшчэ карыстаецца нейрасеткамі. Але ж спрабуе перакладаць самастойна, а з дапамогай ШІ потым знаходзіць і выпраўляе памылкі.

Кажа, што гаворыць з моцным акцэнтам, але не хвалюецца праз гэта. І не баіцца іранізаваць з сябе: «Часам сам у шоку, калі расказваю жарты на іншай мове і людзі смяюцца. Стаю такі і думаю: «Вы што, рэальна мяне разумееце?».

У Паўла спыталі ў каментарах, які жарт, на яго думку, найбольш спадабаўся публіцы ў той пераможны вечар. Ён адказаў: «Складана выбраць, для мяне гэта як у тумане зараз. Любяць яны ўсякі бруд пра піські, але з жартаў пра мігранцкі быт таксама смяюцца».

Павел Радзевіч пачаў займацца стэндапам у 2016 годзе. У 2019 годзе ён быў сярод стваральнікаў Stand Up Comedy Hall у Мінску. У інтэрв’ю сайту «Мост» Павел згадваў, што тады беларусы з пагардай ставіліся да сваіх комікаў: «Людзі выходзілі пасля нашых вечарынак і казалі: «Вельмі крута, мы думалі будзе горш». То бок, яны ішлі на стэндап, і загадзя думалі, што будзе не вельмі: «Гэта ж беларусы выступаюць, чаго ад іх чакаць». Нам заўсёды даводзілася спачатку перабіраць скептыцызм людзей, а потым ужо пачынаць з імі працаваць, як з гледачамі». 

Але ж адзначаў, што пасля 2022 года сітуацыя моцна змянілася. Беларусы сталі больш цікавіцца менавіта сваімі комікамі. У тым ліку праз тое, што шмат расійскіх артыстаў «зашкварыліся» сваім маўчаннем наконт вайны альбо адкрыта прапуцінскай пазіцыяй.

У тым жа інтэрв’ю Павел згадвае, што ў 2020 годзе ў Беларусі можна было спакойна жартаваць пра Лукашэнку: «Я памятаю, як у ліпені 2020 года нас паклікалі выступіць на вуліцы, каля гандлёвага цэнтра Galleria Minsk — там было нейкае мерапрыемства. І мы расказвалі жарты і пра Лукашэнку, і пра будучыя выбары, пра ўсё. Міма праходзіць патруль АМАП і нават не глядзіць у наш бок. Цяпер гэта ўсё ўспамінаеш, і як быццам не ў гэтым Сусвеце адбывалася». 

Але пасля пратэстаў гайкі пачалі закручвацца. Чыноўнікі сталі патрабаваць ад комікаў атрымоўваць «гастролькі», хацелі загадзя чытаць усе жарты. А з 2022 года жартаваць можна было хіба што толькі пра хатніх гадаванцаў.

У тым жа 2022 годзе Павел выехаў у Польшчу. Цяпер выступае ў розных гарадах Еўропы, рабіў і стэндап на беларускай мове. 

Каментары2

  • Hulajnoga
    08.10.2026
    Рысьпэкт
  • Их нравы
    08.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну7

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію19

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну7

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць