Вайна1010

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў

У верасні 2026 года расійскае войска страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі, з іх да 28 тысяч загінулі. Пра гэта паведамляе выданне Bloomberg са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка НАТА, які пажадаў застацца ананімным. Паводле яго ацэнкі, верасень стаў для расійскіх войскаў самым цяжкім месяцам сёлета паводле колькасці страт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: nebo-pamyatniki.ru

Пры гэтым страты ўкраінскага войска за той жа перыяд, паводле ацэнкі прадстаўніка альянсу, склалі каля 5 тысяч чалавек забітымі і параненымі. Такім чынам, расійскія страты маглі прыкладна ў дзесяць разоў перавысіць украінскія.

Ацэнкі НАТА крыху адрозніваюцца ад звестак Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, які паведаміў пра 46 230 расійскіх вайскоўцаў, страчаных за верасень, не ўдакладніўшы колькасць загінулых. Паводле падлікаў украінскага боку, штомесячныя страты расійскага войска выраслі амаль на 46%: з 31 710 чалавек у студзені да 46 230 у верасні.

Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года Расія, паводле ацэнак украінскага боку, страціла каля 1,55 мільёна вайскоўцаў. У гэтую лічбу ўваходзяць забітыя, параненыя, зніклыя без вестак і трапіўшыя ў палон. Незалежна пацвердзіць гэтыя звесткі магчымасці цяпер няма.

Каментары10

  • як там з дэмаграфіяй ў імперыі?
    12.10.2026
    Оооо наши любимые анонимные источники!,
    І ШТО? як казаў жуков - БАБЫ НАРАДЖАЮЦЬ!

    ці не ? як там з дэмаграфіяй ў імперыі пыха ?
  • Кастрычнік
    12.10.2026
    Трэба давесьці лічбы да 60,70тыс. оркау́ на месяц
  • Облахастин
    12.10.2026
    Гойда бгатья и сёстгы, гойдаааааа!!!!!)))

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць