Вайна44

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?

Вядомыя імёны 266 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі. Рэальная колькасць у два і нават два з паловай разы большая, бо пакуль прызнаныя забітымі і вядомыя пайменна пераважна тыя, хто загінуў да 2024 года.

Фота: Alexandre Spalaikovitch/Art in All of Us/Corbis via Getty Images

Бі-бі-сі сумесна з «Медыязонай» і камандай валанцёраў па адкрытых даных вызначылі імёны 266 032 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

За апошні месяц у базу дадаліся імёны 22 358 загінулых расійскіх вайскоўцаў. Але такое вялікае папаўненне не звязана непасрэдна з сітуацыяй на фронце.

Большая частка нядаўна дададзеных імёнаў, а менавіта 18 657 чалавек, — гэта загінулыя, якія доўгі час лічыліся зніклымі без вестак і чые целы былі знойдзены групамі эвакуацыі ў 2025—2026 гадах. Некаторыя з гэтых салдат загінулі яшчэ ў баях 2022 года, але большасць была забітая ў 2025 годзе.

Бі-бі-сі і «Медыязона» прыводзяць наступны прыклад, калі смерць была задакументавана праз 375 дзён пасля знікнення без вестак.

Да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай жыхар расійскага Ноўгарада Яўген Кутліеў вёў звычайнае жыццё. У 2016 годзе ён быў асуджаны на восем гадоў за спробу збыту наркотыкаў.

Знаходзячыся за кратамі, скончыў прафесійна-тэхнічную вучэльню і атрымаў спецыяльнасць электрыка. У 2022 годзе ён вызваліўся і пайшоў працаваць на Велікалуцкі завод электратэхнічнага абсталявання. Затым працаваў сталяром, купіў машыну ў крэдыт і часам рабіў анлайн-стаўкі ў букмекерскіх канторах.

У 2025 годзе Яўген падпісаў кантракт з расійскай арміяй. У пачатку ліпеня ён знік падчас баявога выхаду. Сваякі шукалі яго больш за год.

І толькі 17 ліпеня 2026 года, гэта значыць праз 375 дзён пасля дня яго смерці на вайне, смерць Яўгена была аформлена дакументальна і зарэгістравана.

Аналіз гісторый 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў, чые целы былі знойдзены групамі эвакуацыі падчас 2025—2026 гадоў, паказаў, што ў сярэднім парэшткі знаходзілі толькі праз 150 дзён пасля смерці.

А дакументальная фіксацыя гібелі адбывалася яшчэ пазней — у сярэднім праз 236 дзён.

Для параўнання: у 2022 годзе смерць расійскіх вайскоўцаў дакументальна афармлялі ў сярэднім праз 36 дзён пасля гібелі, а ў 2023‑м — праз 25 дзён (даныя на аснове 30 тысяч прааналізаваных выпадкаў).

Усяго з пачатку 2026 года журналісты змаглі пацвердзіць смерць больш за 90 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Але пры гэтым на страты 2026 года прыпадае менш за 10% ад гэтага ліку, а ўся астатняя частка пацверджаных страт прыпадае на людзей, якія загінулі з 2022‑га па 2025 год.

Ці азначае гэта, што цяпер расійская армія нясе значна меншыя страты? Не. Даныя хутчэй кажуць пра тое, што ўлічваць страты стала значна складаней.

Якія рэальныя лічбы страт Расіі на вайне супраць Украіны?

Рэальныя страты расійскага боку большыя за колькасць загінулых, імёны якіх удаецца пацвердзіць па адкрытых крыніцах.

Паводле ацэнкі ваенных экспертаў, вынікі аналізу расійскіх могілак, ваенных мемарыялаў і некралогаў могуць ахопліваць ад 45% да 55% рэальнай колькасці загінулых.

Не пра ўсе смерці паведамляецца публічна. Акрамя таго, целы значнай колькасці вайскоўцаў, якія загінулі ў апошнія месяцы, да гэтага часу застаюцца на полі бою. Спробы іх эвакуяваць звязаныя з сур'ёзнай небяспекай для жывых — у першую чаргу з-за пагрозы ўдараў беспілотнікаў.

Зыходзячы з ацэнкі экспертаў, рэальная колькасць загінулых з расійскага боку можа складаць ад 483 695 да 591 182 чалавек.

Агульная лічба становіцца прыкметна вышэйшай, калі ўлічваць тых, хто ваяваў супраць Украіны ў складзе падраздзяленняў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама страты падраздзяленняў Паўночнай Карэі, якія ваявалі на тэрыторыі Курскай вобласці Расіі.

Аналіз некралогаў і публікацый 2022 года пра зніклых без вестак байцоў з ЛНР і ДНР дазваляе меркаваць, што да канца 2022 года загінулі 21 000—23 500 чалавек.

Карэйская служба Бі-бі-сі ўстанавіла імёны 2304 карэйскіх салдат, якія ваявалі на баку расійскіх сіл і загінулі ў 2024—2025 гадах.

Такім чынам, паводле сабраных даных, сукупныя страты прарасійскіх сіл могуць знаходзіцца ў дыяпазоне ад 506 999 да 616 986 вайскоўцаў.

Каментары4

  • Федзя
    02.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вася
    03.10.2026
    Таким образом, путин и лукашенко развязавшие войну угробили уже порядка миллиона русских и украинцев
  • желаю НН здохнуть от рака и вашим детям
    03.10.2026
    Пидары НН и дочери шлюх не хотят писать о потерях Банндэростана ??? ))Недоноски ! )))

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць