Свет22

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту

У атачэнні Кадырава заявілі пра яго нежаданне ахвяраваць насельніцтвам Чачні дзеля «рускага свету», піша The Economist.

Фота: Апці Алаўдзінаў

Нягледзячы на палымяныя праваенныя прамовы і запэўніванні ў бязмежнай адданасці Крамлю, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў робіць усё магчымае, каб зберагчы сваіх суайчыннікаў ад рэальных баявых дзеянняў ва Украіне, расказалі выданню крыніцы.

Пры гэтым сам Кадыраў публічна заяўляе пра адпраўку на фронт больш за 70 тысяч чалавек, што складала б 9% усяго мужчынскага насельніцтва рэспублікі.

Аднак статыстыка загінулых паказвае іншую карціну. Паводле даных незалежнага выдання «Медыязона», страты Чачэніі складаюць усяго 0,2% ад агульнай колькасці загінулых расійскіх вайскоўцаў, хоць доля насельніцтва рэспублікі ў складзе РФ у пяць разоў большая.

Такое становішча тлумачыцца выключным правам Кадырава, які пасля дзвюх разбуральных чачэнскіх войнаў забяспечыў сабе небывалую аўтаномію.

Жыхары рэгіёна выдатна памятаюць бамбардзіроўкі і зачысткі, таму не адчуваюць жадання паміраць за ідэю «рускага свету».

«Якія б інтарэсы ні мела Масква ва Украіне, мы ад іх бясконца далёкія», — адзначае суразмоўца выдання, набліжаны да чачэнскага кіраўніцтва.

Нават вядомае падраздзяленне «Ахмат», якое Кадыраў пазіцыянуе як галоўны ўнёсак у вайну, на тры чвэрці складаецца з наёмнікаў з іншых рэгіёнаў Расіі, якіх завабліваюць за добрыя грошы.

Саміх байцоў часта называюць «TikTok-войскамі», бо яны здымаюць ролікі падалей ад лініі фронту.

«Здаецца, што яны ваююць, але ім загадана не перастарацца і берагчы сябе», — тлумачыць крыніца.

Разам з тым вайна стала для Кадырава зручным інструментам унутраных рэпрэсій.

На фронт прымусова адпраўляюць тых, каго рэжым лічыць непажаданымі альбо сістэмнымі парушальнікамі, а мясцовыя паліцэйскія атрымалі нормы па пастаўцы кантрактнікаў.

Для астатніх магчымасць адкупіцца ад адпраўкі на вайну каштуе ад 2 да 6 тысяч даляраў.

Сваёй тактыкай Кадыраў дасягае двайной мэты: ён дэманструе Пуціну абсалютную лаяльнасць, але адначасова захоўвае ўласны чачэнскі рэсурс, мацуючы свой імідж «бацькі нацыі», які здолеў абараніць свой народ ад новай разбуральнай бойні.

Каментары2

  • .
    12.08.2026
    После поражения России пойдут на Москву. Город, который Аллах построил для чеченцев.
  • спрабавалі забіць Рамзана некалькі разоў
    12.08.2026
    ., "После поражения paсeи пойдут на Москву." Як і Валет і Грузінская мара, i ў маскве гэта ведаюць, tamu і спрабавалі забіць Рамзана некалькі разоў
    "У атачэнні Кадырава заявілі пра яго нежаданне ахвяраваць насельніцтвам Чачні дзеля «рускага свету», піша The Economist."

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць