Грамадства11

Доля маладых спецыялістаў сярод настаўнікаў складае шэсць працэнтаў

У краіне працуе 98 тысяч настаўнікаў.

У Беларусі 6% настаўнікаў — гэта маладыя спецыялісты. Такія звесткі напярэдадні Дня настаўніка прадставіў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат), паведамляюць Мінск-навіны.

У краіне дзейнічае каля 2,8 тысячы школ, у якіх працуюць 98 тысяч настаўнікаў.

У сярэднім на аднаго настаўніка прыпадае 11 вучняў, прычым у гарадах і гарадскіх пасёлках — 13, у сельскіх населеных пунктах — шэсць вучняў.

Доля жанчын складае 87,5%. Вышэйшую адукацыю маюць 93%, вышэйшую або першую кваліфікацыйную катэгорыю — 79,8 %. Стаж працы 69,2 % настаўнікаў перавышае 15 гадоў.

Сярод настаўнікаў-прадметнікаў найбольшая доля жанчын сярод педагогаў, якія выкладаюць рускую мову і літаратуру (98,2%), беларускую мову і літаратуру (97,9%), замежныя мовы (95,8%), біялогію (92,7%), выяўленчае мастацтва і чарчэнне (91,8%).

Мужчын больш сярод тых, хто выкладае фізічную культуру (54,8%) і дапрызыўную і медыцынскую падрыхтоўку (54,2%). Сярод «трудавікоў» доля настаўнікаў-мужчын складае 37,7%, настаўнікаў фізікі — 34,1 %, гісторыі і іншых грамадскіх дысцыплін — 29,2 %.

Сярэдні ўзрост беларускага настаўніка — 43,6 года. 

Што тычыцца заробкаў, то ў студзені — жніўні 2026 года педагогі ў сярэднім атрымлівалі 2833,4 рубля «бруднымі» (2436 рубля — «чыстымі»). 

Каментары1

  • Ха
    03.10.2026
    Гэта заробак на 1,5-2 стаўкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць