Дамагчыся міру ва ўсім свеце можна толькі знішчыўшы Іран. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв'ю часопісу Time.

Журналіст нагадаў прэзідэнту ЗША, што ў сваёй прамове на Генеральнай асамблеі ААН на мінулым тыдні ён прыгразіў знішчыць Іран. Ці можна так казаць, калі вы называеце сябе прэзідэнтам міру.
«Таму што, знішчыўшы Іран, мы створым мір ва ўсім свеце. Я не думаю, што з Іранам у вас калі-небудзь будзе мір. За апошнія некалькі месяцаў яны забілі 75 000 чалавек. Пратэстоўцы, нявінныя [неразборліва], шмат вельмі добрых людзей. Яны забілі 70, дзесьці ад 72 да 75 000 чалавек. Мы ўсё задакументавалі. На днях яны звярнуліся да [журналіста] Брэта Баера і схлусілі пра гэта. Яны сказалі, што іх было 3000. Брэт Баер сказаў: «Вы, напэўна, жартуеце» Не, яны забілі 75 000 чалавек. Гэта неймаверна. Гэта крывавая бойня. Што ж, паглядзім. Бо людзі баяцца быць забітымі. Вы ведаеце, яны выходзяць на вуліцы і ў канчатковым выніку забіваюць 1000 чалавек, 2000, часам менш. Яны выкарыстоўваюць снайпераў, каб патрапіць ім проста ў галаву, і калі — памятаеце, жанчыны пайшлі, у іх было 500 000 жанчын, а потым снайперы пачалі трапляць ім проста ў галаву? Жанчыны паглядзелі і ўбачылі гэта, потым убачылі яшчэ аднаго і кінуліся бегчы з усіх ног», — расказаў Трамп.
Супрацьстаянне ЗША і Ірана працягваецца ўжо сем месяцаў.
Каментары
с 1945 года армия США участвовала более чем в 250 различных зарубежных военных эпизодах и операциях. 5 крупных полномасштабных войн и десятки военных интервенций и локальных кампаний.