Для беларусаў падаражэла афармленне візы ў Венгрыю. Візавы цэнтр гэтай краіны павысіў сэрвісны збор з 18 да 22 еўра.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Такім чынам, агульны кошт візы цяпер складае 57 еўра: 22 еўра сэрвіснага збору і 35 еўра консульскага збору. Кожная заява аплачваецца асобна.
Акрамя дакументаў для паездкі ў Венгрыю, у венгерскім візавым цэнтры таксама прымаюць заявы на візы ў Швецыю.
Каментары