Свет22

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына

Вага паўночнакарэйскага лідара перавысіла 140 кілаграмаў.

Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Лідар Паўночнай Карэі пакутуе ад «крайняй ступені атлусцення» і мае высокую рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, паведамляе AFP са спасылкай на паўднёвакарэйскую разведку.

Пра апошнюю ацэнку стану здароўя Кім Чэн Ына расказаў дэпутат парламента Паўднёвай Карэі Юн Кон Ён.

«Яго стан здароўя класіфікуецца як крайняя ступень атлусцення, вага перавышае 140 кілаграмаў», — паведаміў ён са спасылкай на Нацыянальную разведвальную службу.

Паводле разведкі, у Кіма высокая рызыка развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Аднак ён не мае заўважных цяжкасцяў з фізічнай актыўнасцю і, у прыватнасці, можа ўзбягаць па лесвіцы.

«З улікам пастаяннага назірання з боку асабістай медыцынскай каманды лічыцца, што праблем са здароўем няма», — дадаў дэпутат.

Стан здароўя кіраўніка КНДР пільна адсочваюць за мяжой: яго раптоўная смерць можа выклікаць пытанні наконт перадачы ўлады і стабільнасці ў краіне з ядзернай зброяй.

Чуткі пра цяжкую хваробу Кім Чэн Ына ўжо ўзнікалі ў 2020 годзе, калі ён прапусціў урачыстасці з нагоды дня нараджэння свайго дзеда Кім Ір Сена і амаль на 20 дзён знік з публічнай прасторы.

Бацька і дзед паўночнакарэйскага лідара таксама мелі лішнюю вагу і шмат палілі. Абодва памерлі ад сардэчных прыступаў.

Былы супрацоўнік гатэля Metropole у Ханоі Пол Смарт, які падчас саміту КНДР і ЗША ў 2019 годзе працаваў з асабістымі кухарамі Кіма, расказваў, што паўночнакарэйскі лідар любіць ікру, амараў, фуа-гра.

Каментары2

  • Аддзел забеспячэння
    01.10.2026
    Харошае снабжэніе
  • Утка
    01.10.2026
    Этот крякнет, придет новый на замену.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць