Аўто

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Платная аўтастаянка на аўтарынку ў Малінаўцы 28 верасня пайшла з малатка. Пераможца аўкцыёну заплаціць за лот 2 325 000 рублёў — гэта значна вышэй за пачатковую цану. У пераліку гэта прыкладна 770 тысяч даляраў, піша abw.by.

Паводле апублікаваных звестак, за права набыць лот змагаліся два ўдзельнікі, якія зрабілі 11 ставак. Пачатковы кошт аўтастаянкі складаў 1,5 млн рублёў. Такім чынам, выніковая цана аказалася на 825 тысяч рублёў вышэйшай за першапачатковую.

Акрамя таго, пераможца таргоў павінен будзе выплаціць арганізатару 2% ад кошту лота.

Гаворка ідзе пра дзейную аўтастаянку № 4 ТАА «АСБ Лізінг», размешчаную за аўтамолам «Кальцо». Плошча тэрыторыі складае 15,5 тысяч квадратных метраў.

Пакупнік атрымлівае права арэнды аўтастаянкі да 23 чэрвеня 2046 года. Паркоўка аўтамабіля на ёй каштуе 3 рублі.

Тэрыторыя абсталяваная шлагбаумам і агароджай, таксама тут усталяваная сістэма відэаназірання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць