Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі
У інтэрв'ю DW Марыя Калеснікава абвергла сцвярджэнні, што яна стала мякчэй ставіцца да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, усё часцей кажучы пра неабходнасць дыялогу. Актывістка лічыць, што эфектыўнасць дыпламатыі пацвярджае яе ўласная гісторыя.

«Мы зараз тут з вамі размаўляем таму, што якраз дыпламатыя была задзейнічана як інструмент уплыву, як інструмент дасягнення пэўных мэтаў», — сказала Марыя Калеснікава, падкрэсліўшы, што гады зняволення не змянілі яе стаўленне да сістэмы.
«Калі мы ўжо бачым, што амерыканскі трэк з перамовамі спрацаваў, значыць, гэтым трэба карыстацца», — адзначыла Калеснікава.
«Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць сферу ўплыву Расіі ў краіне», — адзначыла Калеснікава, назваўшы гэта мэтай архітэктуры еўрапейскай бяспекі.
Актывістка заклікала Еўрапейскі Саюз узяць прыклад з мадэлі ЗША, асобна згадаўшы нядаўнія перамовы міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым, якія адбыліся ў Нью-Ёрку на палях 81‑й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Пасля сустрэчы Сікорскі сярод іншага заявіў, што Варшава рыхтуецца адкрыць новы будынак свайго пасольства ў Мінску.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
Гэтую адкрытасьць прапагандавала і рабіла Эўропа некалькі дзесяцігоддзяў і скончылася яна тысячамі вязьняў і ўдзелам у вайне супраць Эўропы, пагрозамі ядзеркай і вагнерамі да Варшавы.
Гэта нежывая канцэпцыя і Эўропа не вернецца да яе ніколі. Адчыняюць тых хто хоча адчыняцца.
Перадайце гэта Зянону Станіслававічу і яго ботаферме