Грамадства8282

Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»

«Яе Мерц слухае, Урсула [фон дэр Ляен] ёй апладзіруе на сцэне, з Калас яны сустракаліся. Робім выгляд, што [нічога] няма».

Марыя Калеснікава. Фота: lookby.media

Былы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў, паплечнік Марыі Калеснікавай, расчараваны адсутнасцю ўвагі да яе палітычных поспехаў. Гэтаму ён прысвяціў свой маналог у стрыме Лізаветы Пракопчык.

«Усе захоплена абмяркоўваюць Бабарыку, але ўсе забылі пра Калеснікаву. То-бок яе там аба*ралі, але, калі паглядзець на тыя мерапрыемствы, у якіх удзельнічае кожны тыдзень Калеснікава, на ўзровень людзей, з якімі яна сустракаецца, дык гэта наогул не параўнаць. Але пра гэта ў нас глуха, бо гэта нецікава. Цікава паглядзець, як там канкурыруюць, што там Латушка сказаў Бабарыку.

А тое, што Калеснікава зараз становіцца ледзь не тварам нумар адзін… Тварам нумар адзін для Германіі яна дакладна стала. А яшчэ і другіх краін, скажам так, нетрадыцыйных, не Польшчы, не Літвы, а крыху больш заходніх. Гэта як бы [нікога] не хвалюе.

То-бок Калеснікава едзе на Мюнхенскую канферэнцыю, на Глобсек, у Ахен, у Берлін, на топавыя івэнты, сустракаецца з канцлерам, адкрывае канферэнцыю прамыслоўцаў Германіі, выступае першай на канферэнцыі прамыслоўцаў Германіі, дзе знаходзяцца шматмільярдныя нямецкія бізнэс-холдынгі. Яна кажа пэўныя меседжы, кажа кожны тыдзень.

У нас у ютубе беларускім гэта абмяркоўваюць, але ніхто з той аўдыторыі, якой яна гэта кажа, не глядзіць беларускі ютуб. Адпаведна, як бы ўсё гэта [абмеркаванне] з пустога ў парожняе. То-бок ёсць гэта проста работа на сваю вось гэтую вузкую электаральную базу актывістаў. «Актывісты, калі ласка, не хвалюйцеся! Усё, што яна кажа, не слухайце гэта, гэта ўсё лухта».

А тое, што як бы там яе Мерц слухае, ці там, не ведаю, ці Урсула [фон дэр Ляен] стаіць і апладзіруе ёй на сцэне, ці тое, што там з Каяй Калас яны сустракаліся, пра што яны гаварылі…

«Не звяртайце ўвагі, галоўнае, што мы самі за*ралі ў сябе на канферэнцыі Новай Беларусі, якая праходзіць у гатэлі там, недзе ў канферэнц-зале. Гэта самае галоўнае».

Робім выгляд, што [нічога] няма, што няма. Ну, усё нармальна».

Чытайце таксама:

«Насамрэч каманда не заўсёды была сканцэнтравана на Бабарыку. Не ўсё сышлося на ім». Краўцоў выпісвае Бабарыку з «бабарыканцаў»?

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход

Каментары82

  • Новинки
    16.08.2026
    Порвала паспорт на границе, поехала в тюрьму заработав там язву желудка, в итоге получив новый паспорт выдворена из Беларуси, и ещё спасибо сказала за это лукашенко!)))))
  • Итог
    16.08.2026
    Революция пожирает своих детей
  • Шпак
    16.08.2026
    "Усе захоплена абмяркоўваюць Бабарыку, але ўсе забылі пра Калеснікаву. То-бок яе там аба*ралі" - Краўцоў
    Ніякага спачування тым, хто пагарджае нашаю моваю. Вы сам пад сябе се*аце.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?17

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць