Грамадства2020

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход

«Трэба было ад пачатку вызначыцца, ты будуеш сваё ці ўдзельнічаеш у агульнай дзвіжусе. Ён гэты выбар неяк не змог зрабіць».

Іван Краўцоў

Былы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў паразважаў у стрыме Лізаветы Пракопчык пра палітычную пазіцыю Віктара Бабарыкі. Краўцоў ужо сёмы год адносяць да «бабарыканцаў», але ніводнага відавочна пазітыўнага слова пра Бабарыку ад яго пачуць не ўдалося.

«Ёсць думка, што Бабарыка ўсё згубіў. Згодны?» — запыталася Лізавета Пракопчык.

«Ну як?.. Штосьці, мне здаецца, згубіў, штосьці не згубіў… Тут жа пытанне такое, што рынак і структура палітычнай дзейнасці зараз і ў 2020 годзе зусім розныя. 

Так, Бабарыка не Святлана Ціханоўская. Ён не піярыўся пяць гадоў, не ездзіў… Што тычыцца яго бачання, я б не сказаў, што ён адаптаваўся, што ён добра разумее кантэкст, геапалітычны і палітычны, — прызнаўся Іван Краўцоў.

— Наконт каманды… У яго ёсць сваё бачанне работы. Я яму сказаў [сваё] меркаванне па гэтым бачанні работы. Пакуль ён спрабуе нейкія рэчы, праекты…. Таму як бы ўсё нармальна. Ён як лідар вызначыў напрамак і нешта спрабуе».

Таксама абмеркавалі ўдзел Віктара Бабарыкі ў канферэнцыі «Новай Беларусь».

Чытайце таксама: Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры

«Вельмі сімптаматычна, што ўсе абмяркоўваюць Бабарыку. І таму што ён быў на канферэнцыі «Новая Беларусь». І як бы… І ў гэтым, дарэчы, я лічу, яго ўсё-такі памылка — што ён вырашыў сядзець на двух крэслах, — мяркуе Іван Краўцоў.

Вось, калі памятаеш, калі ён выйшаў, мы ў сакавіку ці ў студзені мы сустракаліся са Светай (маецца на ўвазе Святлана Ціханоўская — НН), я, Антон [Раднянкоў], Бабарыка, і там абмяркоўвалі. То-бок, мне здаецца, трэба з самага пачатку вызначыцца, усё-такі, ты будуеш сваё ці ты ўдзельнічаеш у агульнай дзвіжусе. Ён гэты выбар неяк не змог зрабіць.

Яго ўдзел у канферэнцыі, з майго пункту гледжання, гэта слабы ход. Ну, гэта маё меркаванне».

Чытайце таксама: Бабарыка: Да свайго вызвалення я ўвогуле не бачыў Івана Краўцова. Не ведаю, што ён рабіў

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець

Каментары20

  • Бч
    15.08.2026
    Ваня, гэта твой слабы ход латэнтна падтрымліваць рф, гавлрачы што яму б не хацелася распаду рф.
  • таксама не разумею
    15.08.2026
    "рынак і структура палітычнай дзейнасці"

    рынак палітычнай дзейнасці? гэта што такое?
  • лол
    15.08.2026
    Абое рабое. Дарэчы, НН, у тэксце ўжыта слова двіжуха. Дык вось, па-беларуску двіжуха - варушняк.

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць