Грамадства3636

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа

«Заява супраць вайны можа быць небяспечнай для мяне», — лічыць 92‑гадовы расійскі журналіст і пераконвае, што нічога не баіцца.

Уладзімір Познер. Фота: Wikimedia Commons

Уладзімір Познер шырокую вядомасць атрымаў яшчэ ў 1980‑я як вядучы савецка-амерыканскіх тэлемастоў. У 1990‑я працаваў на амерыканскім CNBC, а з 2008 да 2022 года вёў аўтарскую праграму на расійскім «Першым канале».

У інтэрв'ю ютуб-каналу Frontline Познера папрасілі патлумачыць яго ранейшыя словы аб тым, што большасць расіян верыць, што вайну з Украінай справакаваў Захад.

Познер пачаў сваё тлумачэнне з амерыканскай знешняй палітыкі пасля распаду СССР. Ён згадаў так званую «дактрыну Вулфавіца» — праект кіраўніцтва па абаронным планаванні ЗША, распрацаваны ў Пентагоне ў 1992 годзе.

Паводле журналіста, галоўная ідэя гэтага дакумента палягала ў тым, што ва ўмовах аднапалярнага свету ўсе краіны павінны падпарадкоўвацца інтарэсам ЗША як адзінай звышдзяржавы, а Расіі ні ў якім разе нельга дазволіць «вярнуцца» і зноў стаць вялікай дзяржавай.

Адным з ключавых фактараў Познер назваў пашырэнне НАТА на ўсход. На яго думку, у 1990‑я Расія не ўяўляла пагрозы для суседзяў, таму прыняцце ў альянс былых краін Варшаўскай дамовы было памылкай. Ён сцвярджае, што ў Маскве перспектыву далучэння Украіны да НАТА ўспрымалі ўжо як экзістэнцыйную пагрозу.

«Давайце не забываць: Украіна мае мяжу з Расіяй, як Мексіка са Злучанымі Штатамі. Ці дазволілі б Злучаныя Штаты Мексіцы раптам стаць краінай, якая не з'яўляецца праамерыканскай? (..) Такім чынам, расійскі пункт гледжання быў — слушны ён ці не, справа не ў гэтым, — што ўступленне Украіны ў НАТА з'яўляецца экзістэнцыйнай пагрозай для Расіі.

І Пуцін шмат разоў казаў: «Мы гэтага не дазволім». Дык вось, ці думаў Захад, што ён блефуе, ці Захад думаў, што ён гаворыць сур'ёзна?

Я асабіста лічу, што Захад ведаў, што ён гаворыць сур'ёзна, і хацеў справакаваць яго. Ці варта было яму паддавацца на гэтую правакацыю? Гэта іншае пытанне, але яны хацелі яго справакаваць».

Па словах Познера, вайна «дакладна не зрабіла Расію больш магутнай, дакладна не дапамагла Расіі», яна стварыла антырасійскую атмасферу ва ўсім свеце.

«І што Расія ад гэтага выйграла?», — задаў рытарычнае пытанне Познер і працягнуў:

«Вядома, на полі бою Расія ў выніку пераможа, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Проста значна больш людзей, значна больш узбраення і гэтак далей. Але што насамрэч азначае перамога?»

У сваіх далейшых развагах 92‑гадовы журналіст не пагадзіўся з меркаваннем, што ўяўленне расіян пра справакаваны Захадам канфлікт можна патлумачыць выключна прапагандай:

«Так, прапаганда адыгрывае сваю ролю, але я сапраўды лічу, што ў гэтым канкрэтным сэнсе тут ёсць адчуванне, што Расію нібыта справакавалі, нібыта ўцягнулі сілай у гэтую гісторыю».

Ён параўнаў стаўленне Масквы да магчымага сяброўства Украіны ў НАТА з рэакцыяй ЗША на размяшчэнне савецкіх ракет на Кубе ў 1962 годзе.

«Што вы робіце, калі не хочуць вас слухаць?»

Калі вядучая запытала Познера, ці магло «знішчэнне Украіны» быць адказам на меркаваную пагрозу з боку НАТА, той паразважаў:

«А які адказ на гэта, калі вы не ідзяце на вайну? Як вы спыніце [гэта], калі ў вас ёсць адчуванне, што вашай краіне сапраўды пагражае тое, што можа адбыцца? Што вы робіце, калі яны не хочуць вас слухаць, калі вы кажаце: «Паслухайце, не рабіце гэтага, калі ласка. Вы ж разумееце, што мы не можам гэтага дазволіць», а яны ўсё адно ідуць наперад і робяць гэта? […] Вы проста сядзіце склаўшы рукі і кажаце: «Добра»? Вы згаджаецеся з гэтым. Гэта, вядома, прыкмета слабасці, а гэта таксама вельмі дрэнная рэч у палітыцы».

Пры гэтым Познер падкрэсліў, што сам не бярэцца вырашаць, ці варта было пачынаць вайну: «У мяне няма адказу на гэта. Дзякуй богу, што мне не даводзіцца прымаць такія рашэнні».

«Расія валодае велізарнай перавагай»

Гаворачы пра тое, чым можа скончыцца цяперашняя вайна, Познер прызнаў, што не ведае адказу.

«Я сапраўды не ведаю. (…) Відавочна, што Расія валодае велізарнай перавагай ва ўзбраенні і ў жывой сіле. І я не здзіўлюся, калі, скажам, праз месяц ці каля таго ўкраінскі фронт абваліцца.

І што тады? Як усталяваць трывалы мір пасля ўсіх гэтых гадоў? Якія тыя ўмовы, якія кожны з бакоў гатовы ці вымушаны прыняць?»

Паводле меркавання Познера, адзіным выйсцем з тупіка з'яўляюцца ўзаемныя кампрамісы, падобныя да тых, на якія пайшлі Джон Кенэдзі і Мікіта Хрушчоў падчас Карыбскага крызісу 1962 года, калі савецкія караблі развярнуліся ў абмен на сакрэтны вывад амерыканскіх ракет з Турцыі.

«Вось гэта былі два дзяржаўныя дзеячы, якія пагадзіліся зрабіць крок назад і нават, у адным выпадку, страціць твар, што было ў выпадку Хрушчова. І я адчуваю, што адзіны спосаб скончыць гэтую вайну — гэта для абодвух бакоў у той ці іншай форме зрабіць крок назад. І не толькі для бакоў… гэта не проста Украіна і Расія, таму што НАТА адыгрывае надзвычай актыўную ролю ў гэтай вайне. Можна сказаць, што гэта амаль проксі-вайна», — лічыць Познер.

«Заява супраць вайны можа быць небяспечнай для мяне»

У Познера спыталі, чаму ён публічна не выступіў супраць вайны.

«Я ведаю, ведаю, што мяне за гэта крытыкуюць. Скажу дзве рэчы. Па-першае, я лічу, што любая заява наконт вайны ў гэтым выпадку не дапаможа і вайну не спыніць. Яна можа быць небяспечнай для мяне, але гэта другаснае. Мне 92 гады, я пражыў доўгае і поўнае жыццё, і я сапраўды нічога не баюся. Але ў мяне ёсць сваякі, і я не хачу, каб яны пацярпелі праз тое, што я магу сказаць.

Але, што важней, я праўда не думаю, што мае словы маюць значэнне. Вы кажаце, што я важны голас у Расіі. Мне здаецца, гэта пэўнае перабольшанне. Так, я вядомы журналіст, і людзі глядзелі маю праграму якраз таму, што я, як бы гэта сказаць, імкнуўся ніколі не выказваць сваёй думкі. Важны не я. Важны чалавек, у якога я бяру інтэрв'ю, або тэма, пра якую я гавару.

Я шмат езджу, і мяне шмат разоў пыталіся на Захадзе, і не толькі там: «А што вы думаеце пра гэта?» А я адказваў: «Не думаю, што гэта так важна. Вам проста хочацца сенсацыі, каб напісаць: Уладзімір Познер сказаў тое, гэтае і яшчэ штосьці». У такую гульню я не гуляю», — адказаў ён.

Каментары36

  • Юзік
    02.10.2026
    стары імперыалістычны шуфель
  • Шкада
    02.10.2026
    часам старасць прыходзіць адна
  • Лепей маўчаў бы надалей
    02.10.2026
    Стары гэбнюк.

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА4

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў2

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх13

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць