Свет

У Тбілісі пратэстоўцы закідалі яйкамі гатэль, дзе спыніўся расійскі журналіст Познер. Ён тэрмінова пакінуў краіну

У Тбілісі прайшла акцыя пратэсту побач з будынкам гатэля Vinotel Boutique Hotel, дзе спыніўся расійскі журналіст Уладзімір Познер, паведамляе РБК са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Будынак закідалі яйкамі. Познер пакінуў гатэль праз ачапленне паліцыі. Паводле звестак тэлеканала, ён і яго суправаджаючыя перабраліся ў гатэль Rooms, але там ужо таксама сабраліся мітынгоўцы, пачалі закідваць будынак яйкамі і паспрабавалі ўварвацца ў яго. Як піша Interpress, некаторыя актывісты заявілі, што будуць начаваць у гатэлі і плануюць працягнуць пратэст раніцай.

Познер прыбыў у грузінскую сталіцу, каб адсвяткаваць свой дзень нараджэння. «Я ўжо трэці год адзначаю свой дзень нараджэння ў Тбілісі. Я прыехаў не размаўляць пра палітыку, а адзначыць свой дзень нараджэння», — сказаў Познер журналістам.

Шэраг палітыкаў, напрыклад дэпутат парламента Алена Хаштарыя і сябра партыі «Лело для Грузіі» Грыгол Гегелія, заявілі, што візіт журналіста ў краіну недапушчальны з-за яго пазіцыі па сітуацыі ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

У прыватнасці, Познер раней заяўляў, што жыхары Абхазіі не хацелі быць часткай Грузіі. «І хоць гэта, вядома, не навуковае даследаванне, але такое ў мяне было адчуванне, што наогул абхазцы не асабліва хацелі быць часткай Грузіі», — сказаў ён у 2017 годзе.

Уладзімір Познер паведаміў «РІА Навіны», што знаходзіцца ў бяспецы. Па яго словах, з Тбілісі ён збіраўся вяртацца 3 красавіка. «Але на сённяшні дзень я не ведаю, калі мы паляцім, можа быць і раней», — удакладніў Познер.

Пазней стала вядома, што журналіст пакінуў краіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну85

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну85

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць