Свет11

Паўднёвая Карэя пагражае прыняць меры, калі Украіна не выбачыцца за разгалашэнне перадачы ваеннапалонных

Вядома, што Паўночная Карэя помсціць перабежчыкам і членам іх сем'яў.

Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Джэ Мён заявіў у пятніцу, што Сеул прыме «далейшыя меры», калі Украіна адмовіцца публічна папрасіць прабачэння за, як ён выказаўся, аднабаковае раскрыццё інфармацыі пра адпраўку паўночнакарэйскіх ваеннапалонных у Паўднёвую Карэю, піша «Еўраньюс».

Сеул заняў цвёрдую пазіцыю ў сувязі з тым, што Кіеў апублікаваў факт перадачы двух ваеннаслужачых, захопленых у баі на баку Расіі, папярэдзіўшы, што іх сем'і могуць стаць мішэнню для Пхеньяна.

Вядома, што Паўночная Карэя помсціць перабежчыкам і членам іх сем'яў.

Асобы абодвух ваеннапалонных можна вызначыць: іх фатаграфавалі паўднёвакарэйскія СМІ яшчэ да прыбыцця ў краіну.

Украінскія войскі захапілі іх у палон у пачатку мінулага года, пасля таго як яны былі накіраваныя разам з тысячамі паўночнакарэйскіх ваеннаслужачых для падтрымкі вайны Расіі супраць Украіны ў абмен на эканамічную і ваенную дапамогу Пхеньяну.

Праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на мінулым тыдні паведаміў пра перадачу ваеннапалонных, выступаючы ў ААН, Лі выказаў абурэнне. Сеул настойвае, што рэжым сакрэтнасці быў неабходны для абароны сваякоў ваеннапалонных.

Пасля Сеул запатрабаваў ад Украіны афіцыйных прабачэнняў, заявіўшы, што падчас кансультацый бакі прыйшлі да «выразнай дамоўленасці» захаваць факт перадачы ў таямніцы.

«Калі Украіна і далей будзе адмаўляцца прызнаць факты і публічна папрасіць прабачэння, мы прымем далейшыя меры», — заявіў у пятніцу паўднёвакарэйскі прэзідэнт, абвінаваціўшы Кіеў у тым, што той выстаўляе яго «хлусам».

«Гэта пытанне, якое тычыцца годнасці Рэспублікі Карэя і яе народа, і яно не можа быць пакінута без увагі», — напісаў Лі ў сетцы X.

Сібіга заявіў, што «не хацеў бы называць гэта інцыдэнтам», ахарактарызаваўшы сітуацыю як «дыпламатычнае непаразуменне».

Як паведаміў у сераду адзін з дэпутатаў, паўднёвакарэйская разведслужба мяркуе, што Зяленскі мог раскрыць факт перадачы паўночнакарэйскіх салдат, каб узмацніць падтрымку ў паўднёвакарэйскім грамадстве ідэі паставак узбраенняў Украіне.

За апошнія гады Паўднёвая Карэя ператварылася ў буйнога экспарцёра ўзбраенняў, асабліва пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў пачатку 2022 года, у тым ліку дзякуючы шматмільярднаму абароннаму кантракту з Польшчай.

Аднак Сеул па-ранейшаму ўстрымліваецца ад паставак смяротнай зброі Кіеву, спасылаючыся на даўнюю палітыку не ўзбройваць краіны, уцягнутыя ў актыўныя канфлікты.

Каментары1

  • Накажы Зяленскага
    02.10.2026
    Далучайцеся да Расіі. Бамбіць Кіеў разам будзеце. Правільна зрабіў, што не купіў Самсунг. Гэта ж трэба так абасрацца? Так абасрацца... ганьба. Сваякоў гэтых мудзіл у берцах будуць катаваць у любым выпадку. Яны ж у КНДР. Не разумееш? Гэта не залежыць ад Зяленскага. Гэта не залежыць ад цябе. Гэта не залежыць ад тваіх дзеянняў. Яны трапілі ў палон. Усё. Гэтага дастаткова. Іх лёс ад далейшых дзеянняў будзь-кога не залежыць. Ты ж прэзыдэнт павінен гэта разумець.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць