У Мінску чацвёртыя суткі шукаюць 41‑гадовага Аляксандра Наркевіча, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Мужчына жыве ў Мінску. Раніцай 29 верасня ён выйшаў з дому на працу, а пасля 15:00 перастаў выходзіць на сувязь. З таго часу яго месцазнаходжанне невядомае.
Аляксандр Наркевіч мае рост 178 сантыметраў, нармальны целасклад, блакітныя вочы і кароткія цёмна-русыя валасы.
Каментары