Грамадства

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

Пра гэта заснавальнік пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган расказаў у інтэрв'ю Onliner.by. 

Фота: Onliner.by

Раней інфармацыя пра зніклых часцей з’яўлялася на афіцыйных рэсурсах. Але, як заўважае Сяргей, звычайны чалавек не правярае аператыўныя зводкі кожны дзень за кубачкам кавы. А сацыяльныя сеткі змаглі змяніць саму бачнасць бяды. Нават пачалі з’яўляцца пытанні: чаму зніклых стала так шмат?

Насамрэч іх колькасць не змянілася — проста пошукі сталі больш галоснымі. Паводле слоў кіраўніка атрада, за год у міліцыю паступае каля 10—11 тыс. зваротаў пра без вестак зніклых.

Часам у Мінску чалавека можна знайсці літаральна за некалькі хвілін, калі інфармацыя распаўсюджваецца хутка. Гэта асабліва важна, калі патрэбная экстранная дапамога, бо зніклы сапраўды можа трапіць у небяспечную сітуацыю. Часта гэта пажылыя людзі з дэменцыяй і дзеці з асаблівасцямі развіцця.

Асобна Сяргей расказаў пра міф, які пошукавікі спрабуюць вынішчыць з самага заснавання атрада: чакаць трое сутак для пачатку пошукаў не трэба!

— Мы практычна штодзённа спрабуем данесці: няма ніякіх трох сутак. Няма такога закона і ў прынцыпе ніколі не было. Калі ў вас ёсць падставы для трывогі — хоць праз паўгадзіны, хоць праз пяць хвілін — вы маеце права звярнуцца ў праваахоўныя органы з заявай пра тое, што патрэбная дапамога ў пошуку чалавека.

Ёсць важнае правіла: ПВА «Анёл» можа ўдзельнічаць у пошуку без вестак зніклага чалавека толькі пасля таго, як блізкія падалі заяву ў міліцыю, — як мінімум нельга без падстаў распаўсюджваць персанальныя даныя чалавека.

— Мы нікому не можам сказаць: вы паспяшаліся, у вас няма падставы для звароту. Калі людзі тэлефануюць і звяртаюцца па дапамогу, значыць, у іх ёсць прычыны біць трывогу: такога раней не здаралася, тэлефон стаў недаступны, у зніклага ёсць праблемы са здароўем, дзіцячы ці пажылы ўзрост, існуючыя дамоўленасці, асаблівыя абставіны.

«Калі знікае дзіця, грамадскасць адразу падымаецца. СМІ бяруць інфармацыю, людзі робяць рэпосты. А калі знікае бабуля з стратай памяці, гэта звычайная паўсядзённая арыенціроўка, на якую так не рэагуюць. Я лічу, што гэта ў корані несправядліва. Для нас любы зварот пра зніклага чалавека важны», — зазначыў Сяргей Коўган.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць