Спорт

Беларуса абралі ў Раду Міжнароднай федэрацыі хакея

Беларус Сяргей Ганчароў, які сёлета прэтэндаваў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), абраны ў Раду гэтай арганізацыі. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі галасавання на паўгадавым кангрэсе ІІХФ, паведамляе Hockey.by.

Сяргей Ганчароў

Для Ганчарова гэта не першы досвед працы ў структурах ІІХФ. У 2016—2021 гадах ён быў членам Рады і ўзначальваў Судзейскі камітэт федэрацыі. Да гэтага, з 2008 па 2016 год, Ганчароў уваходзіў у Камітэт па правядзенні спаборніцтваў. У 2021 годзе ён таксама вылучаўся на пасаду прэзідэнта ІІХФ.

У Федэрацыі хакея Беларусі Ганчароў працаваў генеральным сакратаром і намеснікам старшыні.

Пасля абрання Ганчарова Беларусь атрымала свайго прадстаўніка ў Радзе ІІХФ — кіраўніччым органе міжнароднай федэрацыі, які прымае асноўныя рашэнні, звязаныя з развіццём сусветнага хакея. Між тым беларускія каманды ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай ІІХФ з 2022 года адхіленыя. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць