Рэкордная колькасць нашых суайчыннікаў возьме ўдзел у лагерах Нацыянальнай хакейнай лігі, рэгулярны сезон якой стартуе праз пару тыдняў, паведамляе «Беларускі хакей».

Асноўны лагер
- Віталь Пінчук (форвард) — «Нэшвіл» (таксама ў лагеры пачаткоўцаў)
- Аляксей Протас (форвард) — «Вашынгтон Кэпіталз»
- Ілля Протас (форвард) — «Вашынгтон Кэпіталз» (таксама ў лагеры пачаткоўцаў)
- Ілля Салаўёў (абаронца) — «Пітсбург Пінгвінз»
- Ягор Шаранговіч (форвард) — «Калгары Флэймз»
- Арцём Леўшуноў (абаронца) — «Чыкага Блэкхокс»
- Даніла Клімовіч (форвард) — «Філадэльфія Флайерз»
- Уладзіслаў Калячонак (абаронца) — «Нью-Джэрсі Дэвілз»
- Мікіта Талапіла (брамнік) — «Ванкувер Кэнакс»
- Аляксей Коласаў (брамнік) — «Філадэльфія Флайерз»
- Ягор Сідараў (форвард) — «Анахайм Дакс»
Лагеры пачаткоўцаў
- Ягор Борыкаў (форвард) — «Юта Мамант»
- Андрэй Лашко (форвард) — «Сіэтл Кракен»
- Вадзім Мароз (форвард) — «Юта Мамантт»
- Яраслаў Брызгалаў (форвард) — «Ванкувер Кэнакс»М
- Мацвей Нікановіч (форвард) — «Пітсбург Пінгвінз»
- Арсеній Радзькоў (форвард) — «Манрэаль Канадыенс»
- Павел Майсевіч (брамнік) — «Вегас Голден Найтс»
У лагерах НХЛ бярэ ўдзел некалькі дзясяткаў гульцоў, пасля чаго да пачатку сезона адбіраецца тры дзясяткі хакеістаў, якія пачынаюць рэгулярны сезон, а астатнія адпраўляюцца ў фарм-клубы, але з шанцам загуляць у НХЛ цягам сезона.
У сезоне 2025‑2026 у НХЛ згулялі васьмёра беларусаў: Аляксей і Ілля Протасы (Ілля згуляў чатыры матчы пры канцы сезона), Ягор Шаранговіч, Мікіта Талапіла, Аляксей Коласаў, Улад Калячонак, Арцём Леўшуноў, Ілля Салаўёў.
Віталь Пінчук, Вадзім Мароз, Ягор Борыкаў заключылі кантракты ўвесну. Мацвей Нікановіч, Даніла Русаковіч, Яраслаў Брызгалаў былі ўлетку абраныя на драфце, астатнія гуляюць у фарм-клубах.
З 1992 года ў НХЛ гуляла 19 беларусаў.
Каментары