Грамадства2929

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе

Пасля таго, як з'явілася інфармацыя пра тое, што зніклую ў Мінску 8 верасня 43‑гадовую цяжарную Таццяну Марцішчанку знайшлі мёртвай, а забойцам быў бацька яе будучага дзіцяці, з выданнем «Анлайнер» звязалася адна з суседак загінулай жанчыны.

Паводле слоў жанчыны, Таццяна арандавала кватэру ў сталінцы ў цэнтры горада і па спецыяльнасці была акушэрам-гінеколагам. Нейкі час яна працавала ў адной са сталічных радзільняў, але ў апошнія гады займалася прадпрымальніцтвам у медыцынскай сферы.

«У аўторак [8 верасня] позна ўвечары яе бацькі прыходзілі ў наш пад'езд. Яны шукалі Таню, спрабавалі хоць штосьці высветліць: яна не адказвала на званкі, а ключоў ад кватэры ў іх не было. У Тані засталася дарослая дачка — яна зараз жыве і вучыцца ў Маскве».

Паводле слоў Наталлі (імя зменена на просьбу суразмоўцы), маладога чалавека Таццяны ў пад'ездзе бачылі часта.

«Мы ведалі, што ён спартсмен і часта прыязджае на зборы. У галаве проста не ўкладваецца тое, што адбылося: з Таняй ён заўсёды трымаўся вельмі абыходліва, проста, пяшчотна; прыгожа да яе заляцаўся. Сама Танечка была такой далікатнай, заўсёды ў добрым настроі, на пазітыве.

Нягледзячы на тое, што кватэра была арэнднай, яна актыўна ўдзельнічала ва ўсіх пытаннях упарадкавання дома. У той дзень ніхто з суседзяў нічога падазронага не чуў, і для ўсіх нас гэта навіна — сапраўдны шок».

Каментары29

  • Дьябл
    11.09.2026
    Ну гэта звычайны фiнiш пралюбадзейства, чаму яны здзiуленыя гэтыя суседзi ды суседкi
  • Сердабольны
    11.09.2026
    Суседка і здала ёй кватэру гэтую, што ведае такія падрабязнасці, ведае, каму належыць кватэра ў сталінцы, якую арандавала Таццяна.
  • UFO
    11.09.2026
    барадзед, часам сігара, гэта проста сігара.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць