Свет22

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня

Напярэдадні 25‑й гадавіны тэрактаў 11 верасня над гаванню Нью-Ёрка прайшла светлавая акцыя памяці. Амаль тры тысячы беспілотнікаў утварылі ў начным небе сілуэты разбураных хмарачосаў Сусветнага гандлёвага цэнтра ў іх арыгінальным маштабе.

Фота: New York Foundation of the Arts

Акцыя пад назвай «2977 агнёў над гаванню Нью-Ёрка» адбылася 9 верасня 2026 года. Колькасць выкарыстаных дронаў дакладна адпавядае афіцыйнай колькасці ахвяр тэракту 2001 года.

Як паведамляе тэлеканал CBS News, светлавое шоу складалася з двух сеансаў па 15 хвілін. Падчас палёту беспілотнікі спачатку ўтварылі ў небе спіраль, якая паступова трансфармавалася ў абрысы дзвюх вежаў. Акцыя суправаджалася трансляцыяй твораў кампазітараў Філіпа Гласа, Джона Адамса і Макса Рыхтэра.

Праект быў распрацаваны ў дыялогу са штогадовай ініцыятывай Tribute in Light, якая праецыруе ў неба два магутныя светлавыя прамяні. Аднак, у адрозненне ад суцэльных прамянёў, новая інсталяцыя сканцэнтравана на індывідуальных пунктах, кожны з якіх сімвалізуе адно страчанае жыццё.

Спіралепадобная фігура, якую дроны стваралі перад пабудовай вежаў, з'яўляецца прамой адсылкай да нерэалізаванага праекта Сусветнага культурнага цэнтра. Гэты канцэпт у выглядзе адкрытых рашэцістых структур прапаноўваўся камандай архітэктараў THINK (Шыгеру Бан, Рафаэль Віньёлі і Дэвід Роквел) падчас конкурсу на аднаўленне тэрыторыі Ground Zero адразу пасля тэрактаў.

Фота: New York Foundation of the Arts

Вытворчасцю шоу займалася кампанія Sky Elements пад кіраўніцтвам крэатыўнага дырэктара Адысана Мера. Мастацкімі кансультантамі выступілі студыя Drift і архітэктары Шыгеру Бан і Дын Мальц.

Да распрацоўкі інсталяцыі таксама прыцягнулі сваякоў загінулых, выжылых і былых супрацоўнікаў выратавальных і пажарных службаў Нью-Ёрка.

Фота: New York Foundation of the Arts

Фінансаванне праекта забяспечылі прыватныя дабрачынныя фонды пры падтрымцы Нью-Ёркскага фонду мастацтваў. Арганізатары падкрэсліваюць, што

праз 25 гадоў пасля трагедыі каля 100 мільёнаў амерыканцаў не маюць уласных успамінаў пра 11 верасня, таму візуалізацыя маштабаў страт з дапамогай сучасных тэхналогій накіравана ў першую чаргу на маладое пакаленне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Немага
    12.09.2026
    God bless America!
  • А
    12.09.2026
    Душэўна

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць