Свет22

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі

Увечары 11 верасня ў Францыі пасажырскі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з невядомым прадметам. Паліцыя паведаміла, што на чыгуначных пуцях быў знойдзены фрагмент рэйкі, таму адной з асноўных версій расследавання стала магчымая дыверсія.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Клеон на поўначы Францыі. У цягніку знаходзіліся больш за 180 пасажыраў. У выніку здарэння пацярпелі 44 чалавекі. Адна жанчына была шпіталізаваная ў цяжкім стане, астатнія атрымалі лёгкія траўмы.

Аварыя прывяла да сур'ёзных перабояў у руху цягнікоў на некалькіх напрамках. Праблемы ўзніклі, у прыватнасці, на лініі паміж Руанам і Канам, а таксама паміж Канам і Гаўрам у абодвух кірунках.

Увечары 11 верасня на парыжскім вакзале Сен-Лазар затрымліваліся цягнікі, якія прыбывалі з Руана і Гаўра. Затрымкі дасягалі трох гадзін.

Раніцай 12 верасня рух на лініі Парыж — Руан аднавіўся, аднак на іншых участках чыгуначнай сеткі ўсё яшчэ дзейнічалі абмежаванні.

Каментары2

  • сильнее искать надо
    12.09.2026
    Ищите белоруса....
  • Gorliwy Litwin
    12.09.2026
    Сіметрычным адказам на хвалю рускіх дыверсій магла б стаць, напрыклад, блакада для расіі дацкіх праліваў. Каб ніводны не тое што ваенны карабель, але і танкер ці кантэйнеравоз у Расію ці з яе не мог прайсці. Ноты і закрыцці консульстваў ды рускіх дамоў гэта не адказ, бо ірускмя ў сваю чаргу робяць тое самае. Зачыняць жа трэба прыходы і асабліва епархіі РПЦ як адны з асноўных каардынацыйных цэнтраў дыверсій , асабліва інфармацыйных. На жаль у Еўропе цяпер няма моцных лідараў, а тыя хто сябе за іх выдае, наадварот купленыя рвсіяй. Пакуль што прагнозы вельмі негатыўныя. Асабліва што Масква разам ў Іранам - салідарны спонсар і ісламскага тэрарызму, якому Еўропа таксама саромеецца супрацьстаяць.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць