Свет33

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак

Праз 25 гадоў пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года каля паловы з прыкладна 54 тысяч зарэгістраваных людзей, якія перажылі атакі, сутыкнуліся з анкалагічнымі захворваннямі або праходзілі лячэнне ад раку. Пра гэта піша The Washington Post.

Фота: Wikimedia Commons

За апошнія пяць гадоў колькасць удзельнікаў праграмы World Trade Center Health Program, якія атрымліваюць дапамогу ў сувязі з ракам, вырасла больш чым утрая.

Даследчыкі звязваюць высокі ўзровень захворванняў з таксічнымі рэчывамі, якія трапілі ў паветра пасля абрынання вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра. У пыле і дыме ўтрымліваліся азбест, бензол і іншыя канцэрагенныя рэчывы. Пажары на месцы катастрофы працягваліся яшчэ некалькі месяцаў.

У чэрвені 2021 года дапамогу ў сувязі з анкалагічнымі захворваннямі атрымлівалі каля 9 тысяч удзельнікаў праграмы. Да 2026 года іх колькасць вырасла больш як да 27 тысяч.

Медыкі папярэджваюць, што колькасць дыягназаў можа працягваць павялічвацца, бо некаторыя віды раку могуць праявіцца праз дзесяцігоддзі пасля ўздзеяння канцэрагенных рэчываў.

Паводле ацэнак экспертаў, колькасць людзей, якія ўжо памерлі ад раку і іншых доўгатэрміновых наступстваў тэрактаў 11 верасня, перавысіла 2977 чалавек, якія загінулі непасрэдна ў дзень атак. Пры гэтым удзельнікі медыцынскай праграмы могуць мець ніжэйшую смяротнасць ад раку дзякуючы рэгулярным медыцынскім абследаванням.

Каментары3

  • Алесь
    12.09.2026
    Прынамсі зразумела, да чаго рыхтавацца жыхарам з наваколля светлагорскага ЦКК і берасцейскага акумулятарнага завода, якія будаваліся па застарэлых кітайскіх тэхналогіях і працуюць з парушэннем усіх магчымых экалагічных норм, бо гэта стрыжань канкурэнтаздольнасці вырабляемай імі прадукцыі. Калі справа ідзе аб даходах сям'і Лукашэнкі, то любыя нормы і законы кропкава падганяюцца пад фактычныя характарыстыкі аб'екта, а ўсімі незадаволенымі атручаным паветрам і наваколлем зоймецца раздзьмуты да нябёсаў рэпрэсіўны апарат Лукашэнкі.
  • Filipp
    12.09.2026
    "Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак"©
    Гэта не дзіва, такое бывае праз атамны знос будынкаў.
  • Тут вам не Там
    12.09.2026
    Варта адрозніваць постсавецкую прастору ад ЗША у такім аспекце як рак.

    Вось вам простая рэч - транфарматарнае масла.

    https://en.wikipedia.org/wiki/Polychlorinated_biphenyl

    На якім з савецкіх трансфарматараў вы бачылі калі-небудзь, дзе-небудзь у СССР
    падобную налепку:

    https://en.wikipedia.org/wiki/Polychlorinated_biphenyl#/media/File:CP-SLOPE-wb-gantry-power-supply-transformer-PCB-warning.jpg

    Са старонкі па поліхлорбіфенілам на рускай:

    "По предварительным данным на 1991 год, в мире было произведено около 1,2 млн т ПХБ, из них 35 % поступило в окружающую среду и лишь 4 % подверглось разложению.

    В СССР полихлорбифенилы производились с 1934 до конца 1995 года. Они выпускались под марками совол, совтол и гексол. Основными производителями соволов были ПО «Оргстекло» (Дзержинск), ПО «Оргсинтез» (Новомосковск) и опытный завод ВНИТИГ (Всесоюзный научно-исследовательский институт гербицидов, Уфа). "

    Цікаўным магу прапанаваць зірнуць на трансфарматар, старэйшы за мяне на 5 гадоў, 1963-га года выпуску. Прыкладам тут:

    https://www.google.com/maps/@54.0972722,27.1774117,88m/data=!3m1!1e3?hl=en&entry=ttu&g_ep=EgoyMDI2MDkwOS4wIKXMDSoASAFQAw%3D%3D

    На дадзены момант я нічога не ведаю пра масла, якое выкарыстоўвалася менавіта у гэтым трансфарматары (ТСМА - Трансфарматар Сілавы Масляна Атмасферны - па тыпу ахалоджвання), але мяне насцярожвае адсутнасць налепак і на транфарматарах пазнейшых гадоў выпуску.

    Спаліць ПХБ проста так нельга, партэбна устаноўка высокатэмпературнага гарэння.

    Па спасылцы вышэй сапраўдны музейны экспанат. Яму 63 гады і на ягонай шыльдзе значыцца яшчэ СНХ (СовНарХоз) БССР.

    Савецкаму электрыку увогуле не варта было ведаць пра ПХБ?!

    Таму статыстыка у ЗША і Беларусі мусіць быць прынцыпова рознай. Яны у стане падлічыць выпадкі раку у выніку абрушэння двух высотных будынкам.

    Ну а мы?!

    Апакаліпсіс з 90-х:

    "
    - А ты знаешь, что наш инженер по технике безопасности сделал с жидкими отходами?
    - ?
    - Погрузил пластиковую бочку в багажник своих жигулей, отвез в лес и закопал.
    "

    Інстытут Фізікі АН БССР не змог, згубіўшы фінансаванне ВПК, купіць плазменую печ для утылізацыі вадкіх адкідаў.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць