Міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў даў старт доследнай эксплуатацыі аўтапоезда ў складзе інавацыйнага цягача МАЗ-545001 (ён жа MAZ-X) і ізатэрмічнага паўпрычэпа «Купава», піша abw.by.

Новы аўтапоезд будзе выкарыстоўвацца для ўнутранай лагістыкі Мінскага аўтамабільнага завода, а таксама для перавозкі грузаў паміж прадпрыемствамі холдынгу «БелаўтаМАЗ».
Па словах міністра, з'яўленне такой тэхнікі на дарогах сталіцы дазволіць наглядна прадэманстраваць магчымасці беларускай прамысловасці.
«З пачаткам яго руху па дарогах сталіцы жыхары змогуць наглядна ўбачыць — беларуская прамысловасць і Рэспубліка Беларусь ідуць у нагу з часам, дэманструючы высокі ўзровень інжынернай думкі і здольнасць рэалізоўваць актуальныя рашэнні», — адзначыў Андрэй Кузняцоў.
МАЗ-545001 будзе працаваць на рэальных маршрутах, перавозячы грузы як для самога МАЗа, так і паміж прадпрыемствамі «БелаўтаМАЗ» па ўсёй краіне.
Мінскі аўтамабільны завод прэзентаваў гібрыдны цягач MAZ-X (іншая назва МАЗ-545000) у 2024 годзе. Пазней ён перажыў некаторыя ўдасканаленні і атрымаў назву МАЗ-545001.
Каментары
туды яшчэ нарабіць розных цацак з аўтадома, і можна соўвацца.