Свет11

Літва заклікала Еўропу прызнаць ГРУ і іншыя расійскія спецслужбы тэрарыстычнымі арганізацыямі

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі Кястуціс Будрыс заявіў, што арганізаваныя Масквой падпалы ў еўрапейскіх краінах больш нельга называць мяккім тэрмінам «гібрыдная актыўнасць».

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

З ініцыятывай афіцыйна ўнесці расійскую ваенную выведку і іншыя сілавыя ведамствы РФ у еўрапейскі спіс тэрарыстычных арганізацый міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс выступіў у нядзелю, 15 лістапада ў сацсетцы X.

Літоўскі міністр павіншаваў спецслужбы і праваахоўныя органы Эстоніі з аператыўным спыненнем дыверсіі супраць абароннай кампаніі Threod Systems і адзначыў, што выканаўцы пакінулі наўпроставыя доказы ўдзелу расійскіх куратараў.

«Расія больш не хаваецца за пасярэднікамі. Адбіткі пальцаў вядуць наўпрост да ГРУ. Калі дзяржаўная разведвальная служба арганізуе падпалы ў Еўропе, гэта не «гібрыдная актыўнасць». Гэта спансаваны дзяржавай тэрарызм. Час перастаць хавацца за эўфемізмамі. Еўропа павінна сур’ёзна разгледзець пытанне аб уключэнні ГРУ і іншых расійскіх разведвальных ды сілавых структур, датычных да дыверсійных аперацый, у спіс тэрарыстычных арганізацый», — напісаў Будрыс.

Паводле слоў кіраўніка МЗС Літвы, Масква пераходзіць да сабатажу ў тылу заходніх краін праз уласныя паразы на полі бою: не здолеўшы зламаць супраціў Украіны, Крэмль спрабуе запалохаць і дэстабілізаваць еўрапейскія грамадствы. Будрыс выказаў салідарнасць са сваім эстонскім калегам Маргусам Цахкнам і падкрэсліў, што кожны акт расійскай дыверсіі ў Еўропе павінен мець для Расіі ўсё больш высокую цану.

Што адбылося ў Эстоніі

Заява Вільні прагучала пасля таго, як Паліцыя бяспекі і пракуратура Эстоніі раскрылі падрабязнасці начнога нападу на завод кампаніі Threod Systems у муніцыпалітэце Віймсі пад Талінам, дзе вырабляюць разведвальныя беспілотнікі і аптычныя сістэмы. Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада а 03:06, зламыснікі спрабавалі ўчыніць выбух і падпаліць вытворчы будынак, але ім перашкодзіла ахова прадпрыемства.

Па гарачых слядах эстонскія сілавікі пры дапамозе калег з Латвіі затрымалі восем падазраваных — усе яны з’яўляюцца жыхарамі Латвіі, пяцярых з іх пракуратура папрасіла суд узяць пад варту. Паводле звестак эстонскай контрразведкі, напад быў арганізаваны на прамую замову ГРУ. У адказ на дыверсію ўрад Эстоніі абвясціў, што з 1 снежня 2026 года закрые ўсе пагранічныя пункты пропуску на мяжы з Расіяй.

Каментары1

  • Вольга
    15.11.2026
    Добры грушнік - крэйсер масква.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць