У Верхнядзвінскім раёне каля мяжы з Латвіяй знайшлі мёртвай замежніцу
Дакументаў і асабістых рэчаў пры ёй не было.
Цела жанчыны выявілі памежнікі ўдзень 14 лістапада. З якой краіны прыехала жанчына, не ўдакладняецца.
Падчас агляду ў загінулай не было дакументаў, сродкаў сувязі і асабістых рэчаў.
Для вызначэння прычыны смерці прызначылі судова-медыцынскую экспертызу.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары