Надвор'е

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў пра папярэдні прагноз надвор’я ў Беларусі на тыдзень з 14 па 20 верасня. Паводле яго слоў, у краіне чакаецца сапраўднае бабіна лета, хоць у сярэдзіне тыдня будзе некалькі больш халодных і дажджлівых дзён.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У панядзелак, 14 верасня, Беларусь апынецца пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў. Будзе воблачна з праясненнямі, удзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Раніцай не выключаны слабы туман. Уначы тэмпература складзе 9—15 градусаў цяпла, удзень — 14—22 градусы.

У аўторак краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Дажджоў не чакаецца, хоць воблачнасць захаваецца. Раніцай месцамі магчымы туман. Уначы будзе 6—11 градусаў цяпла, удзень — ад 16 градусаў у Віцебскай вобласці да 22 у Гомельскай.

У сераду, 16 верасня, надвор’е крыху пагоршыцца. Атмасферны фронт прынясе пахаладанне, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Раніцай магчымы туман, вільготнасць паветра будзе дасягаць 90%. Уначы чакаецца 9—14 градусаў цяпла, удзень — ад 13 градусаў у Гродзенскай вобласці да 25 у Гомельскай.

У чацвер, 17 верасня, захаваецца няўстойлівае надвор’е. Будзе воблачна з праясненнямі, пройдуць дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай чакаюцца туманы. Тэмпература ўначы складзе 10—15 градусаў цяпла, удзень — ад 15 градусаў на паўночным захадзе да 22 на паўднёвым усходзе Беларусі.

У пятніцу надвор’е пачне паляпшацца. Воблачнасці стане менш, дажджы спыняцца, вецер будзе заходнім і ўмераным. Аднак уначы і раніцай яшчэ магчымы туман з бачнасцю да 500 метраў. Уначы будзе 8—13 градусаў цяпла, удзень — 17—23 градусы, а ў Брэсцкай вобласці паветра можа прагрэцца да 25 градусаў.

На выхадных у Беларусь прыйдзе антыцыклон, які прынясе цёплае і пераважна сухое надвор’е.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў. Уначы будзе 9—13 градусаў цяпла, удзень — 19—24 градусы, а на захадзе краіны — да 26 градусаў.

У нядзелю, 20 верасня, прагназуецца пераменная воблачнасць, верагоднасць дажджоў невялікая. Уначы і раніцай магчымы туман з бачнасцю да 500 метраў. Ноччу тэмпература складзе 7—12 градусаў цяпла, а ўдзень — ад 20 градусаў у Віцебскай вобласці да 25—27 градусаў у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

Каментары

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць