Грамадства

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

У аграгарадку Лясны пад Мінскам, каля прыпынку «Шпіталь інвалідаў ВАВ», знаходзіцца малады яблыневы сад, які належыць Мінскаму абласному клінічнаму шпіталю інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя Пятра Машэрава. У верасні дрэвы літаральна гнуцца ад вялікай колькасці чырвоных яблыкаў, піша pristalica.by.

Першы яблыневы сад на тэрыторыі шпіталя заклалі восенню 1971 года, калі медыцынскую ўстанову рыхтавалі да адкрыцця. Сад высаджвалі самі супрацоўнікі падчас суботніка.

Першапачаткова ён меў практычнае прызначэнне — яблыкі павінны былі выкарыстоўвацца для дадатковага забеспячэння вітамінамі пацыентаў і медыкаў. У той час пры шпіталі нават трымалі каня і мелі садоўніка, які даглядаў гаспадарку.

У 2016 годзе стары сад пачаў хварэць, таму тагачасны галоўны доктар Віктар Лішакоў вырашыў абнавіць яго. 6 мая быў закладзены новы сад, 85 маладых яблынь для якога ўстанове падарыў ветэран вайны Сяргей Трус.

Цяпер сад адкрыты для ўсіх. Жыхары найбліжэйшых дамоў могуць прыйсці сюды і нарваць яблыкаў, як гэта робяць супрацоўнікі шпіталя і яго пацыенты. Пры гэтым наведвальнікаў просяць беражліва ставіцца да дрэў, не смеціць і не кідаць яблыкі на зямлю.

Цяпер сад умоўна падзелены на старую і новую часткі, таму розныя дрэвы плоданосяць у розны час і з рознай інтэнсіўнасцю.

Асабліва прыгожым гэтае месца становіцца вясной, калі яблыні пакрываюцца бела-ружовымі кветкамі. У верасні тут адчуваецца водар спелых яблыкаў, а сонечнае святло прабіваецца праз галінкі дрэў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць