Новы электрамабіль пераскоквае праз іншыя машыны, круціць бочкі ў паветры і разганяецца да сотні кіламетраў за рэкордныя 0,81 секунды.

На палігоне SpaceX у Тэхасе аўтамабіль прадэманстраваў палёт з дапамогай рухавікоў на сціснутым паветры і плаўнае прызямленне.

Пад дном устаноўленыя вентылятары, якія паляпшаюць счапленне з паверхняй. Машына таксама здольная перасоўвацца на колах дагары нагамі.
Паводле слоў Ілана Маска, Roadster зможа разганяцца да 100 км/г менш чым за секунду дзякуючы дадатковым рухавікам. Максімальная хуткасць складзе каля 370 км/г. Вытворчасць спарткара плануецца пачаць у 2028 годзе.
Першы прататып Roadster паказалі яшчэ ў 2017 годзе, а вытворчасць абяцалі пачаць у 2020-м. Паводле слоў Маска, навінка стане апошняй Tesla з магчымасцю ручнога кіравання.
Каментары