Адзін мужчына загінуў.

Ратавальнікі ўначы ліквідавалі пажар у інтэрнаце на праспекце Пушкіна ў Мінску, паведамляе МНС.
Вядома, што з акна на 6‑м паверсе ішоў дым. У пакоі, дзе адбываўся пажар, без прытомнасці знайшлі мужчыну і жанчыну. Іх перадалі медыкам.
Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў пацярпелая прыйшла ў прытомнасць. Яе шпіталізавалі. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны.
З-за моцнага задымлення ўзнікла пагроза жыццю і здароўю жыхароў суседніх і вышэйшых паверхаў. Работнікі МНС выратавалі 11 чалавек, у тым ліку пяцярых дзяцей. Ніхто з іх не пацярпеў. Таксама ратавальнікі эвакуявалі яшчэ 40 чалавек.
На месцы здарэння працавалі 12 адзінак тэхнікі, паведамляе МНС.
Каментары