Літаратура22

Усевалад Сцебурака. Давай я табе раскажу, чаго ты не бачыш за морам

Усевалад Сцебурака апублікаваў у сваім фэйсбуку новы верш

Давай я табе раскажу,
чаго ты не бачыш за морам —
як цешацца травы з дажджу,
як сонца садзіцца за борам.

Як ноч атуляе агні,
як вокны гараць у хаце.
Давай я табе раскажу,
чаго ты не бачыш там, браце.

Нястомна шумяць трысьнягі,
а ў печы палаюць дровы,
і нібы бурштын дарагі
у слоіку мёд чабаровы.

Тут можна ўмыцца з расы
тут можна сп'янець ад суніцы,
ды не надзівіцца з красы,
і не наталіцца з крыніцы.

Які лістапад тут цяпер
пад зводам нябёс празрыстых!
І клён раздае на павер
лістоў залатых і чыстых.

Тут восень звініць, як струна
і звыклае ўсё іначыць…
Аднога не ведаю я
ці хочаш ты гэта бачыць?..

З нізкі «Лісты невядомаму земляку».

Каментары2

  • Žvir
    16.10.2026
    Ścieburaka, nie vymaj mnie dušu !
  • Van der Graaf
    16.10.2026
    Ці Сева ў курсе? «Суніцы-крыніцы»
    Ты хера пабачыш на Жодзіне.
    Бо шыбай там ёсць гафраванае шкло,
    Ржавай рэшачкай загароджана.

    Там шпацыр ў каменным мяшку,
    Сьвятло па начах, брэх сабакаў.
    Цяпер бы шчэ ўзяць ды вярнуцца туды,
    Абчытаўшыся сьцебуракаў.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць